Мінск 16:49

Праваабаронцы пацвярджаюць вызваленне сямі палітвязняў, але не раскрываюць імёнаў большасці

Крыніца: pixabay.com

4 ліпеня, Позірк. Праваабарончаму цэнтру “Вясна” “дакладна вядома пра сем палітвязняў, якія ўчора выйшлі на волю па амністыі”, гаворыцца ў ягоных тэлеграм-канале.

“Сярод іх — дзве жанчыны і пяць мужчын, у тым ліку прыгавораны да 10 гадоў калоніі і анкахворы Рыгор Кастусёў”, — гаворыцца ў рэлізе.

Праваабаронцы пры гэтым “падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў”, таму “пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых”.

Пры гэтым, паводле інфармацыі ініцыятывы “Палітвязынка”, апублікаванай напярэдадні, вызвалены тры жанчыны.

2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых апанентаў улады. У той жа дзень ён падпісаў закон аб амністыі з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі, які аднак, паводле зместу, не распаўсюджваецца на асоб з “экстрэмісцкіх спісаў”.

На 3 ліпеня было дакладна вядома пра пяці палітвязняў (дзве жанчыны, трое мужчын), якія выйшлі на волю па амністыі. Адзін з іх — Кастусёў.

Падзяліцца: