“Белсат” увойдзе ў склад новай польскай медыяструктуры
4 ліпеня, Позірк. Тэлеканал “Белсат” увойдзе ў склад медыяструктуры, якая ствараецца на базе Польскага грамадскага вяшчання (TVP), паведамляе gazetaprawna.pl.
Адзначаецца, што структура будзе называцца Цэнтрам замежных праграм (ЦЗП) і аб’яднае ўсе тэлеканалы, якія вяшчаюць на замежных мовах.
Паводле слоў кіраўніка TVP World Міхала Бранятоўскага, асноўная праца па ўшанаванні ЦЗП ўжо праведзеная, цяпер распрацоўваецца яго рэгламент і структура.
Мяркуецца, што ў склад ЦЗП, акрамя “Белсата”, увойдуць расійскі канал “Вось Так” і “ўкраінская рэдакцыя”, якая пачне працаваць з 1 сакавіка 2025 года. Кіраваць ЦЗП будзе TVP World.
“Ліквідацыі “Белсату” не будзе, будзе новая структура. Хачу падкрэсліць — “Белсат” не знікае, ён толькі набывае новыя магчымасці, — адзначыў Бранітоўскі. — Кожнае тэлебачанне ўнутры групы будзе працаваць пад сваім сцягам, у іх будзе свой бюджэт і аўтаномія”.
“Іншамоўныя тэлеканалы атрымалі новыя абавязацельствы, якіх патрабуе цяперашняя сусветная сітуацыя. Мы цэнім дасягненні “Белсата” ў барацьбе за незалежнасць Беларусі, але важная і расійскамоўная інфармацыя, якая дойдзе да былых савецкіх рэспублік, дзе масы людзей гавораць па-руску”, — заявіў у сваю чаргу прэс-сакратар МЗС Польшчы Павел Вронскі.
У публікацыі wirtualnemedia.pl гаворыцца, што ЦЗП пачне працу 1 сакавіка 2025 года.
Выданне паведамляе, што ў “Белсаце” цяпер працуе 320 супрацоўнікаў. Сцвярджаецца, што большасць з іх захаваюць працоўныя месцы, а кіраваць беларускай рэдакцыяй будзе Аляксей Дзікавіцкі.
12 сакавіка дырэктар “Белсату” Агнешка Рамашэўска-Гузы, якая кіравала каналам з 2007 года, паведаміла пра сваё звальненне. У той жа дзень стала вядома, што на чале канала стане Дзікавіцкі, які да гэтага займаў пасаду намесніка дырэктара.
Прэс-служба TVP удакладніла тады, што змены сталі “вынікам працы над новай мадэллю для замежных каналаў TVP”, што фінансуюцца польскім Міністэрствам замежных спраў.
3 красавіка Рамашэўска-Гузы звярнулася ў суд з пазовам у дачыненні да TVP. “Не павінна быць так, што пасля 32 гадоў працы чалавека выкідваюць, як смецце”, — напісала яна на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
У 2023 годзе “Белсат”, асноўнай крыніцай фінансавання якога з’яўляюцца сродкі ад МЗС Польшчы, атрымаў ад ведамства 63 млн злотых (каля 15,8 млн долараў на сёння), паведаміў на прэс-канферэнцыі 20 сакавіка Дзікавіцкі. На гэты год, паводле яго слоў, гэтая сума скарочаная да 40 млн (крыху больш за 10 млн). Такім чынам, фінансаванне скарочанае на 36,5%.
Пасля прыходу да ўлады па выніках парламенцкіх выбараў, якія адбыліся ў кастрычніку 2023 года, урад новага прэм’ер-міністра Дональда Туска пачаў рэвізію грамадскіх і дзяржаўных СМІ, якія, на яго думку, адстойвалі інтарэсы толькі кіруючай да гэтага партыі-канкурэнта “Права і справядлівасць”.
Тэлеканал “Белсат” створаны для вяшчання на Беларусь у 2007 годзе на падставе дамовы паміж МЗС Польшчы і TVP.
- Грамадства
За тыдзень у Беларусь уехаў 2.381 грамадзянін Украіны — Дзяржпагранкамітэт
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 4,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Юрыст Данелюс асуджаны ў Літве на 9 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж на карысць Беларусі
Лукашэнка запатрабаваў спыніць "кланяцца імпартнаму яблыку"
- Палітыка
Беларускія танкісты адправіліся ў Расію пераймаць вопыт вайны ў "прамых удзельнікаў СВА"
- Палітыка
Часовы павераны ЗША ў Беларусі "рашуча асудзіў" прапагандысцкі фільм з удзелам палітвязня Зянковіча
- ПалітыкаУ Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
Кітай прадаставіць Беларусі 300 млн юаняў для рэалізацыі ўзгодненых праектаў
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях падоўжана на 20–22 верасня
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Асуджаны за "спробу захопу ўлады" Юрый Зянковіч звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні
- Палітыка
У Пінску за “ўдзел у пратэстах” будуць судзіць журналіста Яўгена Мікалаевіча
- ПалітыкаКачанава запрасіла ў Беларусь кіраўніцтва УгандыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
На волю выйшла палітзняволеная Вольга Залатар
- Палітыка
У Савеце Еўропы заклікалі Грузію перагледзець забарону на ўезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку
Сілавікі правялі масавыя затрыманні ў Глыбокім і Століне
- Грамадства, ПалітыкаКраіны ЕС фіксуюць амаль на 40% больш спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі, чым у жніўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў
- ПалітыкаЦіханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа фоне імкнення ўладаў скараціць імпарт памідораў у міжсезонне іх ураджайнасць у цяпліцах знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка праз 13 гадоў зноў назваў "паняццямі" міжнародныя стандарты правядзення выбараў
- ЭканомікаЗнешняя крэдыторская запазычанасць арганізацый за 12 месяцаў вырасла на 22,6% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацбанк другі месяц не мяняе разліковыя велічыні стандартнай рызыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка прызнаў, што ў Беларусь прывозяць дзяцей з "днр", за што яго "ледзь не зацягнулі ў суд"
- Грамадства
У жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў
- Палітыка
Еўрапарламент заклікаў ЕС пашырыць санкцыі і працаваць над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці
- ПалітыкаВячорка: Еўрапарламент даў моцны сігнал Лукашэнку, што свет не забываецца на палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай для тых, хто мае патрэбу, скарацілася на 22,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДолар і юань падаражэлі на біржавых таргах 19 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі