Мінск 04:08

Беларусі патрэбны свае сацсеткі і пошукавік, лічыць кіраўнік “БелХард”

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

15 ліпеня, Позірк. Для Беларусі, як і для любой іншай краіны свету, “важным з’яўляецца захаванне лічбавага суверэнітэту”, заявіў генеральны дырэктар кампаній “БелХард Дэвелапмент” і “БелХард Груп” Ігар Мамоненка 15 ліпеня ў Мінску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 30-годдзю газеты “Компьютерные вести” (“Кампутарныя весткі”).

Мамоненка з’яўляецца дырэктарам аднайменнага інтэрнэт-медыя, у якое эвалюцыянавала гэтае выданне.

Паводле яго слоў, беларускія дзеці “карыстаюцца ў асноўным замежнымі рэсурсамі”, аднак неабходна, каб “у фармаванні свядомасці — асабліва дзяцей — удзельнічалі мясцовыя рэсурсы”.

“У нас павінна быць уласная сацыяльная сетка, у нас павінен быць уласны пошукавік, — адзначыў спікер. — Стварыць а-ля “ЦікТок”… Так, на яго стварэнне былі выдаткаваныя дзясяткі мільярдаў. Але паўтарыць гэта можна за некалькі мільёнаў. Змагацца за тое, які кантэнт трапляе ў душы (усё адно, дзяцей ці дарослых), вельмі важна. Каб ён не разбураў душу чалавека, выхоўваў у ім агульначалавечыя каштоўнасці. Тут мы мусім працаваць”.

“БелХард” — адна з найстарэйшых беларускіх кампаній, якія займаюцца высокімі тэхналогіямі.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: