Ціханоўская: Абмежаванні ЕС не закрануць аўтобусны пасажырскі рух
16 ліпеня, Позірк. Абмежаванні на ўезд у Еўрасаюз аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй — “паспешлівае і шкоднае рашэнне, якое б’е па людзях, а не па рэжыму Лукашэнкі”, такое меркаванне выказала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
З паведамлення ў тэлеграм-канале палітыка вынікае, што дэмакратычныя сілы “знаходзяцца на сувязі з Польшчай, Літвой і Латвіяй, каб давесці неабходнасць увядзення выключэнняў для беларусаў, якія ўязджаюць у ЕС на сваіх аўто”.
Паводле сцвярджэння Ціханоўскай, дэмсілы “маюць дамоўленасць”, што “абмежаванні не закрануць аўтобусны пасажырскі транспартны рух”. “Таксама беларусы, якія жывуць у Еўрасаюзе, атрымаюць магчымасць перарэгістраваць свае аўтамабілі на еўрапейскія нумары”, — падкрэсліла яна.
“Але мы разумеем: гэтая палёгка ўсё адно не вырашыць праблему мабільнасці беларусаў. Мяжа з Еўрасаюзам — гэта мяжа са свабодным светам. Яна павінна быць адкрытая для беларусаў, якія не падтрымліваюць рэжым і бачаць будучыню сваёй краіны ў Еўропе. Мы будзем бараніць інтарэсы беларусаў”, — адзначыла дэмлідар.
Галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка звярнуў увагу на тое, што “рашэнне аб абмежаванні на ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ўводзіцца не МЗС, а найперш мытнымі службамі ці Міністэрствам транспарту згодна з дырэктавай Еўрасаюза — у рамках кантролю над правозам тавараў і гандлю”.
У сваім тэлеграм-канале ён адзначыў, што ў гэтых абмежаванняў мноства прычын: кантроль над абыходам санкцыяў Расіяй, змяншэнне нагрузкі на памежныя пераходы, “барацьба за галасы выбарнікаў, якія выступаюць за жорсткія абмежаванні”, пытанне бяспекі (“Ідзе вайна, і з боку рэжыму Лукашэнкі бачаць галоўную пагрозу”).
“Яшчэ адзін аргумент, які мы чулі ў Латвіі, што расіяне рэгіструюць свае аўтамабілі на беларускія нумары, гэта дазваляе ім абыходзіць абмежаванні”, — паведаміў галоўны дарадца дэмлідара.
Паводле меркавання Вячоркі, “тыя, хто ўводзілі абмежаванні, не пралічвалі палітычных наступстваў”, бо абмежаванні б’юць “па праеўрапейскіх настроях беларусаў, у вялікай ступені легітымізуюць рэжым, зноў запіхваюць Беларусь у адзін кошык з Расіяй, а беларусаў — з рэжымам”.
“Бо так прасцей. І нашая з вамі задача — гэтую розніцу тлумачыць. Для гэтага важныя ўсе гэтыя сустрэчы, паездкі, размовы. Важная актыўнасць беларусаў”, — падкрэсліў ён.
Дэмсілы, паведаміў Вячорка, зараз дамагаюцца выключэнняў, “каб беларусы змаглі ўяжджаць, выяжджаць і перамяшчацца на сваіх аўтамабілях, праз мяжу і на тэрыторыі ЕС”, а таксама просяць адтэрмінаваць выкананне рашэння ў Польшчы, Літвы і Латвіі.
Галоўны дарадца Ціханоўскай таксама адзначыў, што забароны ўязджаць у Еўрасаюз на беларускіх аўтобусах не будзе, а беларусы, якія жывуць у ЕС, змогуць перарэгістраваць свой транспарт. “Але гэта ніяк не дапамагае беларусам, якія ўнутры краіны. А пра іх мы павінны думаць у першую чаргу”, — падкрэсліў ён.
З 16 ліпеня асобам на легкавых аўтамабілях з беларускімі нумарамі забараняецца ўязджаць у Еўрасаюз праз пункты пропуску на мяжы Латвіі з Беларуссю і Расіяй. Рыга пайшла на гэты крок, каб забяспечыць выкананне санкцый ЕС.
Забарона не распаўсюджваецца на транспарт, які выкарыстоўваюць дыпламаты.
Міністэрства юстыцыі Латвіі таксама распрацоўвае законапраект, які забараняе транспарту з беларускімі нумарамі заставацца ў краіне і перасякаць мяжу транзітам. Аўтамабілі, якія ўжо знаходзяцца на латвійскай тэрыторыі, давядзецца перарэгістраваць. Дакумент рыхтуецца да перадачы ў камісію Сейма па нацыянальнай эканоміцы, аграрнай, экалагічнай і рэгіянальнай палітыцы.
Гэтая норма ўжо дзейнічае ў дачыненні да зарэгістраванага ў РФ транспарту.
29 чэрвеня Савет ЕС прыняў новыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненні да Беларусі ў сувязі з удзелам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод іншага была пашырана забарона на перавозку грузаў аўтатранспартам па тэрыторыі ЕС прычэпамі і паўпрычэпамі з беларускай рэгістрацыяй, у тым ліку пры перавозцы грузавікамі, зарэгістраванымі не ў Беларусі.
Акрамя таго, каб мінімізаваць рызыку абыходу санкцый, зарэгістраваным у ЕС кампаніям, якія належаць беларускім фізічным або юрыдычным асобам на 25% або больш, “павінна быць забаронена станавіцца аўтатранспартным прадпрыемствам або перавозіць тавары аўтатранспартам у саюзе, у тым ліку транзітам”.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка