Намеснік кіраўніка МНС заявіў аб аднаўленні водазабеспячэння ў Мазыры і электразабеспячэння ў Жлобіне
16 ліпеня, Позірк. Аб аднаўленні водазабеспячэння ў Мазыры і электразабеспячэння ў Жлобіне (Гомельская вобласць) заявіў увечары 16 ліпеня першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба ведамства, супрацоўнікі МНС сумесна “з органамі ўлады і суб’ектамі гаспадарання” забяспечвае жыццядзейнасць насельніцтва пацярпелых рэгіёнаў.
“Задзейнічана больш за 200 генератараў, працуе каля 260 аварыйных брыгад. Прымаюцца ўсе неабходныя меры па аднаўленні водазабеспячэння, электразабеспячэння населеных пунктаў”, — сказаў Худалееў.
“Паэтапна аднаўляюцца населеныя пункты ў раёнах”, — дадаў ён.
Намеснік міністра сцвярджае, што “ратавальнікамі была забяспечана працаздольнасць усіх аб’ектаў першай і асаблівай катэгорыі”. “Гэта ўстановы аховы здароўя, дамы-інтэрнаты інвалідаў, дзіцячыя ўстановы”, — удакладніў чыноўнік.
Для ацэнкі наступстваў ураганнага ветру праведзены “авіяцыйны маніторынг пацярпелых раёнаў на верталёце Мі-17 авіяцыі МНС”, — адзначыў ён.
Аб аднаўленні ў Мазыры электразабеспячэння раней 16 ліпеня паведаміла Міністэрства энергетыкі.
Мазыр стаў адным з найбольш пацярпелых ад непагадзі 14–15 ліпеня населеных пунктаў Гомельскай вобласці.
Праз наступствы ўраганнага ветру 15 ліпеня ў рэгіёне ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Як адзначаў днём 15 ліпеня тэлеграм-канал абласной адміністрацыі, зафіксавана 457 выпадкаў пашкоджання дахаў жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, 114 сельскагаспадарчых будынкаў у 249 населеных пунктах 15 раёнаў і Гомеля.
Паводле слоў першага намесніка старшыні аблвыканкама Андрэя Бараноўскага, праз адсутнасць электрычнасці спынілі працу Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод (НПЗ) і прадпрыемства “Мазырсоль”.
Энергасістэма Беларусі “раней не сустракалася з сітуацыяй”, падобнай да той, якая ўзнікла ў выніку ўраганнага ветру 14 ліпеня, заявіў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак.
Паводле яго слоў, да сярэдзіны дня 16 ліпеня была адноўленая палова пашкоджаных высакавольтных ліній электраперадачы.
Чыноўнік звярнуў увагу на тое, што вецер быў “анамальнай сілы”. “Мы страцілі амаль усе генеравальныя магутнасці і энергазабеспячальныя лініі рэгіёна Мазыра і прылеглых раёнаў, — канстатаваў ён. — Штармавы вецер прывёў да вялікіх пашкоджанняў высакавольтных ліній. Былі парваныя драты, разбураныя апоры. Пацярпела 54 высакавольтныя лініі. Галоўнай задачай было аднавіць магутнасці і падаць электраэнергію ў Мазыр”.
Праца Мазырскай ЦЭЦ адноўленая, адноўлена 26 высакавольтных ліній, што дазваляе падаваць электраэнергію ў раёны Мазыра, адзначыў Сівак. Паводле яго слоў, “ужо пачалі засілкоўвацца” асноўныя спажыўцы, у тым ліку Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.
На працягу бліжэйшых сутак энергетыкі паэтапна будуць даводзіць электраэнергію да спажыўцоў, сказаў віцэ-прэм’ер.
Аб аднаўленні энергазабеспячэння і падрыхтоўцы да аднаўлення працы Мазырскага НПЗ паведаміў увечары 16 ліпеня генеральны дырэктар прадпрыемства Віталь Паўлаў.
Тым часам святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годдзя Мазырскага раёна, запланаваныя на 20 ліпеня, перанесеныя.
Міліцыя і ДАІ Мазыра пераведзеныя на ўзмоцнены рэжым працы. Патрульна-паставая служба пераведзеная на кругласутачнае вядзенне службы: забяспечвае бяспеку вуліц, ахову гандлёвых аб’ектаў і адкрытых пад’ездаў.
У аздараўленчым лагеры ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці ад падзення дрэва загінула дзіця, яшчэ некалькі пацярпела. У Магілёўскім раёне ўвечары 14 ліпеня 5-гадовая дзяўчынка памерла з-за траўмы, атрыманай у выніку падзення на яе дрэва.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка