Беларусь зацікаўленая ў пастаўках кубінскага рому, кавы, какава-бабоў
17 ліпеня, Позірк. Улады ў Мінску “дбайна адпрацавалі” пералік тавараў, што вырабляе Куба, якія прапануецца пастаўляць у Беларусь, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў Гаване на перамовах са сваім кубінскім калегам Мануэлем Марэра Крусам.
“Акрамя традыцыйнага інтарэсу да медыцынскіх прэпаратаў, беларускі бок зацікаўлены ў пастаўках рому, какава-бабоў, кава, пюрэ з садавіны і іншых пазіцый”, — заявіў чыноўнік (на падставе відэафрагментаў у тэлеграм-канале Савета міністраў).
У сваю чаргу Беларусь гатовая “працягваць пастаўкі на Кубу сухога малака, машынабудаўнічай прадукцыі, запасных частак і іншых запатрабаваных тавараў”.
Галоўчанка заявіў, што на Кубе аднаўляецца вытворчасць беларускіх трактароў. Першыя кантракты на пастаўку трактаракамплектаў на кубінскія прадпрыемствы ўжо падпісаныя.
Нагадаўшы пра нядаўнюю рэгістрацыю ў Беларусі распрацаванага на Кубе супрацьанкалагічнага прэпарата, кіраўнік урада выступіў за “паглыбленне лакалізацыі вытворчасці” на беларускай тэрыторыі кубінскіх лекаў “з трансферам адпаведных тэхналогій”.
Паводле слоў Галоўчанкі, у 2023 годзе Беларусь і Куба ўдвая нарасцілі ўзаемны тавараабарот, за пяць месяцаў 2024-га ён вырас яшчэ на 20%. У абсалютных лічбах, прызнаў чыноўнік, паказчыкі невялікія. “Улічваючы, у якіх складаных умовах мы працуем, гэта таксама пэўны поспех”, — у той жа час адзначыў ён.
Беларусь, падкрэсліў прэм’ер, шануе “асаблівыя стасункі з брацкай Кубай” і гатовая “развіваць іх па ўсім спектры двухбаковай супрацы”. Узаемадзеянне з Гаванай ён назваў “стратэгічным партнёрствам, заснаваным на базісных прынцыпах суверэнітэту, павагі нацыянальных інтарэсаў, раўнапраўя і ўліку інтарэсаў адзін аднаго”.
“Мы ніколі не змянялі і не зменім сваю пазіцыю адносна непрымальнасці эканамічнай, гандлёвай і фінансавай блакады, уведзенай ЗША супраць Кубы, — сказаў кіраўнік беларускага ўрада. — Мы рашуча асуджаем неправамернае ўключэнне Кубы ў спіс краін — спонсараў міжнароднага тэрарызму. Такім чынам, менавіта на палітычным узроўні паміж нашымі краінамі склаліся цудоўныя, можна сказаць, ідэальныя стасункі. Але менавіта поспехаў у сферы эканомікі чакаюць ад нас нашыя народы і нашыя прэзідэнты”.
Да Кубы Галоўчанка пабываў у Венесуэле. Далей ён мае намер наведаць Нікарагуа.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка