Мінск 10:25

У ноч на 17 ліпеня самалёт airBaltic заходзіў у паветраную прастору Беларусі

Траекторыя палёту самалёта
Скрыншот: flightradar24.com

17 ліпеня, Позірк. Самалёт латвійскай авіякампаніі airBaltic, які накіроўваўся з Рыгі ў Прышціну ў ноч на 17 ліпеня, з-за моцнай буры на мяжы Літвы і Польшчы вымушаны быў змяніць курс, у сувязі з чым 20 хвілін знаходзіўся ў паветранай прасторы Беларусі, паведамляе delfi.lt.

Гэтая інфармацыя пацвярджаецца трэкінгам на сайце flightradar24: рэйс ВТ743 сапраўды зайшоў у паветраную прастору Беларусі з Літвы, праляцеў над тэрыторыяй Гродзенскай і Брэсцкай абласцей і накіраваўся у паветраную прастору Польшчы.

Такім чынам, быў вымушана парушаны паветраны байкот Беларусі, які пачаўся пасля незапланаванай пасадкі самалёта ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў 23 траўня 2021 года з Афін у Вільнюс. Лайнер вымусілі прызямліцца ў Мінску ў сувязі з паведамленнем аб яго мінаванні, якое пасля выявілася ілжывым. Пазней у мінскім аэрапорце было затрымана два пасажыры — беларускі апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і ягоная тагачасная спадарожніца, грамадзянка РФ Соф’я Сапега.

На наступны дзень Савет Еўрасаюза заклікаў правесці расследаванне інцыдэнту, настойліва рэкамендаваў еўрапейскім авіяперавозчыкам спыніць палёты ў Беларусь і над яе тэрыторыяй, а з чэрвеня 2021 года закрыў неба над Еўропай для беларускіх дзяржаўных авіякампаній.

Падзяліцца: