Лукашэнка раскрытыкаваў чыноўнікаў за сітуацыю ў аграпрамысловым комплексе
19 ліпеня, Позірк. У аграпрамысловым комплексе, паводле матэрыялаў Камітэта дзяржкантролю і Генпракуратуры, “цэлы букет рознага роду парушэнняў: крадзяжы, карупцыя, прыпіскі, негатоўнасць тэхнікі і зернесушыльных комплексаў ды іншыя”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 19 ліпеня на селектарнай нарадзе з прадстаўнікамі сваёй адміністрацыі, урада, мясцовых уладаў.
Злачынствам ён назваў негатоўнасць “нават аднаго камбайна або сушылкі”. “Патрэбна высокая арганізацыя работ, добрая матывацыя аграрыяў і жалезная дысцыпліна. Пакуль — нават тое, што я бачу няўзброеным вокам, — мы гэтага не маем”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Паводле даных МУС, сказаў ён, ужо падчас пасяўной кампаніі было выяўлена 142 злачынствы, міліцыя канфіскавала “больш за 50 т паліва, 14 т збожжа, 17 т камбікармоў, 7 т угнаенняў, 50 л сродкаў аховы раслін”. Акрамя таго, паводле слоў спікера, задакументавана 29 фактаў атрымання хабару службовымі асобамі прадпрыемстваў галіны.
Лукашэнка звярнуў увагу на праблему негатоўнасці тэхнікі. “Добра б 2% машын не змаглі давесці да розуму. Але, як пазначае КДК, з правераных па рэспубліцы сельгасарганізацый практычна ў кожнай пятай зернесушыльныя комплексы не гатовыя да працы”, — сказаў ён.
У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю ў “Мядзелаграсервісе” (Мінская вобласць), дзе на пачатак кампаніі ў няспраўным стане былі тры збожжаўборачныя камбайны з сямі, чатыры — без тэхагляду. Збожжаўборачны камбайн “Дон-1500Б” 2005 года выпуску наогул не быў зарэгістраваны Дзяржтэхнаглядам.
“Некаторыя ўжо забыліся, што 2024 год мы абвясцілі годам якасці. І гаворка не толькі пра тэхніку. Ужо на пачатковым этапе ўборачнай кампаніі выяўленыя факты няякаснай уборкі ўраджаю”, — сказаў Лукашэнка, удакладніўшы, што такія парушэнні зафіксаваныя ў асобных гаспадарках Брэсцкай вобласці — у Івацэвіцкім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Столінскім раёнах; Гомельскай — Светлагорскім; Гродзенскай — Карэліцкім, Навагрудскім; Мінскай — Валожынскім; Магілёўскай — Асіповіцкім.
“Крый божа, у нейкай гаспадарцы мы знойдзем камбайн, які стаіць непрацуючы з нейкіх прычын, а яшчэ горш зернесушылку”, — папярэдзіў ён.
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч паспрабаваў патлумачыць праблему тым, што некаторыя непрацуючыя камбайны — імпартныя, маюцца цяжкасці з пастаўкай запчастак для іх. Лукашэнка яго аргументацыю не прыняў: “Чаму ўзімку не закупілі неабходныя камплектуючыя? Гэта глупства, што нельга набыць па імпартных камбайнах запчасткі”.
18 ліпеня на прэс-канферэнцыі старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Ілья Вайтовіч заявіў, што “ў перыяд уборачнай кампаніі супрацоўнікі ўнутраных спраў выявілі 21 злачынства”.
На тым жа прэс-мерапрыемстве начальнік галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзмітрый Турчын паведаміў, што 53% пажараў, якія адбыліся сёлета на аб’ектах аграпрамысловага комплексу, звязана з “чалавечым фактарам”.
Ад пачатку ліпеня агнём знішчана або пашкоджана не менш як дзевяць адзінак тэхнікі, якая належыць прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу, сведчыць праведзены “Позіркам” маніторынг паведамленняў МНС.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка