Дарадца Ціханоўскай пра смяротны вырак Крыгеру: Каштоўнасць жыцця для гэтай сістэмы нічога не значыць
19 ліпеня, Позірк. Спедзеў на тое, што дэмакратычныя краіны разам змогуць “выратаваць жыццё чалавека, якога абвінавачваюць у цяжкіх злачынствах на сумнеўных падставах” выказаў дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў, каментуючы вынесены ў Беларусі смяротны вырак грамадзяніну ФРГ Рыка Крыгеру.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць тэлеграм-канал беларускага дэмлідара, офіс Ціханоўскай перадаў прадстаўнікам МЗС Германіі даныя, якія сведчаць пра тое, што нямецкаму грамадзяніну ў Беларусі “пагражае выключная мера”.
“Рэжым Лукашэнкі працягвае выкарыстоўваць расстрэл у якасці пакарання, — адзначыў Марозаў. — У цывілізаваным грамадстве падобнае стаўленне да чалавека недапушчальна. Аднак, як мы бачым, каштоўнасць чалавечага жыцця для гэтай сістэмы не значыць нічога — дастаткова ўзгадаць палітвязняў — беларусаў, якія паміраюць у турмах ад дзеянняў рэжыму”.
19 ліпеня праваабарончы цэнтр “Вясна” пацвердзіў факт таго, што 24 чэрвеня Мінскі абласны суд вынес смяротны вырак 30-гадоваму грамадзяніну Германіі Рыка Крыгеру. Першым інфармацыю пра прыгавор са спасылкай на ўласныя крыніцы распаўсюдзіў тэлеграм-канал “МотолькоПомоги”.
Грамадзянін ФРГ абвінавачваўся паводле ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), арт. 3581 (агентурная дзейнасць) і арт. 133 (наёмніцтва) Крымінальнага кодэкса.

МЗС і амбасада ФРГ "актыўна абараняюць інтарэсы" асуджанага да смяротнага пакарання Рыка Крыгера
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства