МЗС Польшчы назваў умовы, якія Беларусь павінна выканаць для нармалізацыі стасункаў
22 ліпеня, Позірк. Варшава мае “канкрэтныя ўмовы для Беларусі”, калі тая “хоча нармалізаваць стасункі”, заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна ў інтэрв’ю Radio ZET.
Гаворка пра “спыненне гібрыдных атак [з дапамогай мігрантаў, якія спрабуюць незаконна перасекчы мяжу], выдачу забойцы польскага салдата, вызваленне зняволеных палякаў”.
Паводле слоў Шэйны, Беларусь “адкрыта звязаная і супрацоўнічае з Расіяй”, “варожа настроена ў дачыненні да Украіны”, таму магчымасці Польшчы “дзейнічаць адносна такой краіны абмежаваныя”.
“Але магчыма, калі гэтыя ўмовы не будуць выкананыя, мы зможам спыніць транспартаванне тавараў праз Беларусь. Нам гэта таксама не выгадна, але мы пачынаем да гэтага рыхтавацца, і Беларусь заўважае, што мы сур’ёзна да гэтага ставімся”, — сказаў ён. Паводле слоў намесніка кіраўніка МЗС, польскія ўлады пачынаюць “выспяваць для гэтага”.
З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і Еўрасаюза цягнецца міграцыйны крызіс, які ўлады Польшчы і краін Балтыі называюць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
28 траўня на мяжы з Беларуссю зазнаў напад 21-гадовы вайсковец польскай 1-й танкавай брыгады Матэвуш Сітэк, які памёр у бальніцы 6 чэрвеня. Варшава запатрабавала ад Мінска выдаць, як сцвярджаецца, мігранта, які нанёс мужчыну нажавое раненне. Паводле інфармацыі СМІ, кампетэнтныя органы Польшчы высветлілі асобу вінаватага ў гібелі вайскоўца, ён усё яшчэ на беларускай тэрыторыі, але пасля выкрыцця можа паспрабаваць уцячы на Блізкі Усход.
Смерць Сітэка стала адной з прычын, з якой 13 чэрвеня на польска-беларускай мяжы пачала дзейнічаць часовая буферная зона, а ў Варшаве загаварылі пра магчымасць закрыцця пагранпераходаў.
Польшча таксама даўно дабіваецца вызвалення журналіста і актывіста Саюза палякаў Анджэя Пачобута, які ў Беларусі прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі ў рамках палітычна матываванай справы.
Польшча чакае ад Мінска "першага рэальнага кроку" для разрадкі адносін
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Каліноўскі — прыклад для нашых народаў, як трэба змагацца адзін за аднагоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка26 студзеня Ціханоўская абмяркуе выбары ў Беларусі з міністрамі замежных спраў краін ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаДзве траціны міжнародных назіральнікаў за выбарамі-2025 — прадстаўнікі постсавецкіх інтэграцыйных структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка