Колькасць ахвяр урагану дасягнула сямі — МНС
23 ліпеня, Позірк. Ахвярамі ўрагану ў Беларусі сталі сем чалавек, 75 атрымалі траўмы, заявіў дзяржСМІ начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны МНС Ігар Хадановіч.
Паводле яго слоў, 13 чалавек на сёння застаюцца ў бальніцах, трое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.
Чыноўнік паведаміў, што ў выніку ўрагану 338 населеных пунктаў апынуліся без водазабеспячэння, у 17 раёнах адбыліся адключэнні сотавай і тэлефоннай сувязі, быў пашкоджаны дах 6.200 жылых дамоў, з іх 3.883 адноўленыя, зафіксавана больш за 13 тыс. выпадкаў падзення дрэў.
На раніцу 23 ліпеня 22 населеныя пункты атрымлівалі электрычнасць не ад энергасістэмы, а з дапамогай дызель-генератарных установак, паведаміла Міністэрства энергетыкі.
Паводле звестак Гомельскага аблвыканкама, 22 ліпеня такіх паселішчаў было 61.
Непагадзь 13 і 14 ліпеня ў Беларусі прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння, разбурэнняў. Больш за ўсё ад ураганнага ветру пацярпела Гомельская вобласць, дзе ўводзілі рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Раней МНС паведамляла, што ў тыя дні праз непагадзь загінула шэсць чалавек.
Лукашэнка абвінаваціў пацярпелых ад непагадзі грамадзян у “няправільным разуменні” НС. Сярод жыхароў Беларусі “ёсць такія грамадзяне, для якіх усё заўсёды будзе дрэнна”, яны “не хочуць разумець”, што ў мінулыя дні ў краіне адбылася “надзвычайная сітуацыя”, заявіў ён 19 ліпеня на селектарнай нарадзе.
Непагадзь ён назваў “вайной”, толькі без “стральбы з аўтаматаў і кулямётаў”.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка