Чарговую групавую справу аб удзеле ў пратэстах разгледзяць у Брэсце — абвінавачваюцца восем чалавек
23 ліпеня, Позірк. Суд Ленінскага раёна Брэста 30 ліпеня пачне працэс над васьмю мясцовымі жыхарамі, абвінавачанымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляе, што ім інкрымінаваны ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года.
Весці працэс прызначаны суддзя Дзмітрый Шурын.
Па справе праходзяць Іван Амрэйчык, Васіль Ніпарка, Аляксей Самайлюк, Анатоль Закурка, Ігар Сарокін, Сяргей Дземідзюк, Мікіта Яхімовіч і Валянціна Жукоўская.
Двое апошніх прызнаныя палітвязнямі, пасля затрымання ў сакавіку гэтага года яны змешчаныя ў брэсцкае СІЗА №7.
У траўні 2021 года Жукоўская была асуджаная па брэсцкай “справе карагодаў” на 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Сарокіна затрымалі ў лютым пасля вяртання з Польшчы, дзе ён працаваў электрыкам.
23 ліпеня “Вясна” таксама паведаміла пра затрыманне ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць) пяці мясцовых жыхароў. Паводле звестак “Медыязоны”, сярод затрыманых Максім Громаў, Аляксей Пашкевіч і Аліна Сівец.
Сёлета ў Брэсце і Баранавічах рэгулярна праходзяць судовыя працэсы па крымінальных справах аб удзеле ў пратэстах.
Усяго асуджана не менш за 50 чалавек, пераважная большасць — да розных тэрмінаў пазбаўлення волі.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка