Расія вярнула ў Беларусь 600 кг буякоў
![](https://aianalyticsweb.com/wp-content/uploads/2024/07/golubika_sad_i_ogorod_ru_1128x752.jpg)
24 ліпеня, Позірк. Буйную партыю свежых буякоў, якая транспартавалася ў Санкт-Пецярбург, вярнулі ў Беларусь на падставе рашэння інспектара Паўночна-Заходняга міжрэгіянальнага ўпраўлення Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд), вынікае з паведамлення на сайце ведамства.
600 кг ягад везлі праз фітасанітарны кантрольны пункт Далосцы (Себежскі раён Пскоўскай вобласці РФ). Пункт знаходзіцца ля мяжы з Расонскім раёнам Віцебскай вобласці.
“У фітасанітарным сертыфікаце на перавозную падкаранцінную прадукцыю адсутнічаюць звесткі пра выкананне адзіных каранцінных фітасанітарных патрабаванняў: не была пазначаная інфармацыя пра каранцінныя аб’екты, ад якіх павінна быць свабодная прадукцыя”, — заявіў расійскі кантрольны орган.
15 ліпеня Рассельгаснагляд паведаміў пра выяўленне “факта кантрабанды нарвежскай рыбнай прадукцыі праз Беларусь у Расію”.
Ведамства заявіла, што ў чэрвені 2024 года на аўтадарозе М1 Масква — Мінск быў спынены “транспартны сродак, які перавозіў рыбную прадукцыю сумнеўнага паходжання”. “У выніку кантрольных мерапрыемстваў выяўленыя парушэнні ў маркіроўцы тавару, таксама маюцца абгрунтаваныя сумневы ў сапраўднасці прадстаўленых ветэрынарных суправаджальных дакументаў”, — адзначыў Рассельгаснагляд.
“Маюцца прыкметы, якія сведчаць, што прадукцыя, магчыма, вырабленая ў Нарвегіі, прамаркіраваная на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і пад выглядам расійскай рыбнай прадукцыі, як мяркуецца, кантрабандным спосабам увезена на тэрыторыю Расіі”, — паведаміла ведамства.
У чэрвені ўпраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай, Калужскай і Смаленскай абласцях вярнула ў Беларусь 5,4 тыс. харчовых курыных яек, якія везлі без дакументаў у “бруднай машыне”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаУ 2019–2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларусаў аб наданні прытулку, адхілена 56 заяў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаОфіс Ціханоўскай падзякаваў Кізіму за працу і "ўмацаванне беларуска-украінскіх адносін" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка