Беларускі МЗС: Паўночная Карэя асудзіла незаконныя санкцыі супраць Мінска
24 ліпеня, Позірк. Падтрымку “намаганням Беларусі па супрацьстаянні незаконным санкцыям і абмежаванням з боку групы заходніх дзяржаў” выказала міністр замежных спраў КНДР Чве Сон Хі на перамовах са сваім беларускім калегам Максімам Рыжанковым 24 ліпеня ў Пхеньяне.
Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС Беларусі, міністры “канстатавалі супадзенне пазіцый і пагадзіліся працягнуць прыкладаць сумесныя намаганні ў мэтах прасоўвання да справядлівага шматпалярнага светаўладкавання”. У гэтым кантэксце “разгледжана ўзаемадзеянне дзвюх краін у міжнародных арганізацыях і сітуацыя ў сферы глабальнай і рэгіянальнай бяспекі”, гаворыцца ў паведамленні.
У плане двухбаковых стасункаў бакі дамовіліся зрабіць захады “па далейшым развіцці дагаворна-прававой базы”, актывізаваць узаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі, а таксама па шэрагу напрамкаў, уключаючы “сферы аховы здароўя, адукацыі, сельскай гаспадаркі, культуры і спорту”.
Перагаворы Рыжанкова з міністрам знешнеэканамічных сувязей КНДР Юн Чжоў Хо былі прысвечаны “развіццю двухбаковай эканамічнай супрацы ў сферах, не абмежаваных рашэннямі Савета Бяспекі ААН”. “Асаблівую ўвагу” суразмоўцы надалі “пытанням харчовай бяспекі, адукацыі і ахове здароўя, узаемным пастаўкам асобных тавараў, у ліку якіх беларускія прадукты харчавання ў КНДР, а таксама традыцыйная карэйская касметыка для беларускага рынку”.
Перагаворы з паўночнакарэйскімі чыноўнікамі правялі таксама прадстаўнікі беларускіх міністэрстваў — адукацыі, інфармацыі, аховы здароўя і сельскай гаспадаркі.
Візіт Рыжанкова ў КНДР праходзіць 23–25 ліпеня. Ён заяўлены як візіт у адказ. У сакавіку 2015 года Беларусь наведваў міністр замежных спраў Паўночнай Карэі, якім на той момант быў Ры Су Ён.
Перад адпраўленнем у КНДР Рыжанкоў сустрэўся з амбасадарам Кітая ў Беларусі. У інфармацыі аб прыбыцці беларускага міністра ў Пхеньян паведамлялася, што ён прыляцеў рэйсам з Пекіна. Ужо ў Пхеньяне ён правёў сустрэчу з амбасадарам Расіі ў КНДР Аляксандрам Мацагорам, паведаміў ТАСС.
Сёлета ў красавіку ў рамках “планавых палітычных кансультацый” паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін Пхеньян наведваў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў.
18 студзеня папярэдні кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік (сышоў з пасады 27 чэрвеня) абмеркаваў “паглыбленне супрацы” з намеснікам міністра замежных спраў Паўночнай Карэі Кімам Сонгам Жыёнгам. Сустрэча адбылася на палях саміту Руху Недалучэння ў Кампале (Уганда).
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 9 верасня 2023 года кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына з Днём утварэння КНДР, заявіў, што “кантакты Мінска і Пхеньяна ў розных галінах працягнуць умацоўвацца, робячы важкі ўнёсак у пабудову больш справядлівага і бесканфліктнага свету, набліжаючы пераход міжнароднай сістэмы да шматпалярнага парадку”.
На перагаворах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным летась 15 верасня ў Сочы Лукашэнка выказаў меркаванне, што РФ, Беларусь і КНДР маглі б “падумаць пра супрацу недзе на траіх”.
У дачыненні да КНДР дзейнічаюць санкцыі Савета Бяспекі ААН, звязаныя з развіццём ядзернай праграмы краіны.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаДзеці з вайскова-патрыятычных клубаў "у адказны момант" могуць дапамагчы сілавікам — ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа месяц у Беларусі стала на 8,8 тыс. работнікаў больш, але іх колькасць не дасягнула ўзроўню жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23–25 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСледчы камітэт: Складана пракантраляваць усёМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ Іране лічаць Беларусь ключавым пастаўшчыком тэхнікі для горназдабыўной прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка