БЧ спадзяецца на аднаўленне пасажырскіх зносін з Заходняй Еўропай
24 ліпеня, Позірк. Беларуская чыгунка (БЧ) на працягу трох гадоў выступае з ініцыятывай аднавіць чыгуначныя пасажырскія перавозкі з краінамі Заходняй Еўропы, паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 ліпеня ў Мінску намеснік начальніка пасажырскай службы — начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак БЧ Сяргей Шэмет.
Паводле яго слоў, тры гады БЧ “накіроўвае адпаведныя лісты” былым партнёрам. “Адказу — зразумелага і асэнсаванага — з таго боку не паступае. Мы спадзяемся, што зносіны адновяцца, але калі, пакуль сказаць складана”, — сказаў прадстаўнік аператара чыгуначнай сеткі.
За студзень — чэрвень 2024 года, адзначыў Шэмет, БЧ перавезла 30 млн пасажыраў — амаль столькі ж, колькі і ў першым паўгоддзі 2023-га. Паслугамі рэгіянальных ліній скарысталася каля 22 млн пасажыраў, гарадскіх ліній — 1,7 млн, цягнікамі бізнес-класа — каля 4,7 млн.
Самыя папулярныя чыгуначныя маршруты па Беларусі: Мінск — Брэст, Мінск — Гомель і Мінск — Віцебск.
За мяжу БЧ возіць у асноўным у Расію, найбольшым попытам карыстаюцца напрамкі Мінск — Масква і Мінск — Санкт-Пецярбург.
Пасажырскія чыгуначныя зносіны Беларусі з Літвой, Польшчай і Латвіяй былі прыпыненыя ў 2020 годзе праз пандэмію COVID-19, пасля так і не аднавіліся.
У 2019 годзе на гэтыя напрамкі прыпадала каля 20% усіх міжнародных перавозак па чыгунцы. У Літву было перавезена 380 тыс. пасажыраў, Польшчу — 225 тыс., Латвію — 20 тыс.
Краіны ЕС аднавілі ўнутраныя пасажырскія перавозкі па чыгунцы ў сярэдзіне 2021 года.
З Мінска выконваюцца штодзённыя аўтобусныя рэйсы ў Вільнюс, Рыгу і Варшаву. У ЕС перавозяцца грузы.
Паводле апытання, праведзенага на пачатку ліпеня ў Польшчы, 71,8% жыхароў гэтай краіны падтрымлівае ідэю закрыцця чыгуначных зносін з Беларуссю.
Польскі міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі заявіў 22 чэрвеня, што Варшава разглядае магчымасць закрыцця ўсіх пагранпераходаў на мяжы з Беларуссю праз дзеянні Мінска. Разам з тым 3 ліпеня ён сказаў, што Польшча не мае намеру закрываць мяжу для пасажырскага руху (праз аўтамабільныя пункты).
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
18 жніўня Літва закрыла пункты пропуску Шумскас і Цвярачус (з беларускага боку — Лоша і Відзы адпаведна).
19 верасня праз ўзрослую плынь нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і Еўрасаюза цягнецца міграцыйны крызіс, які ўлады Польшчы і краін Балтыі называюць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка