Падчас візіту ў Берлін Ціханоўская возьме ўдзел у сустрэчы парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”
2 лістапада, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 7–8 лістапада наведае Берлін, дзе прыме ўдзел у сустрэчы ўсіх парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”, паведаміла “Позірку” прэс-служба палітыка.
Сустрэча адбудзецца 7 лістапада ў фармаце канферэнцыі “Падтрымка дэмакратычнай Беларусі праз уплыў парламентаў” (“Supporting democratic Belarus through the Power of Parliaments”). Мерапрыемства арганізавана Офісам Ціханоўскай сумесна з нямецкім бундэстагам, фондамі Конрада Адэнаўэра і Генрыха Бёля (Konrad-Adenauer-Stiftung і Heinrich-Böll-Stiftung).
Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць праблему вызвалення палітвязняў, магчымасці парламентарыяў розных краін дапамагчы Беларусі ў падтрымцы яе еўрапейскага выбару.
“Мы ўпершыню збярэмся разам, кожны зможа падзяліцца сваім досведам працы па беларускім парадку дня, — адзначыў дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька. — І самае галоўнае — папрацуем над вобразам будучыні. Насамрэч альянс мае вялікі патэнцыял: гэта і законы, якія тычацца Беларусі і беларусаў, і стажыроўкі для маладых лідараў, і прававая экспертыза, і хросныя для палітвязняў, і шмат іншага”.
Таксама Ціханоўская правядзе Ў Берліне шэраг сустрэч з нямецкімі федэральнымі міністрамі, на якіх абмяркуе праблемы беларусаў з легалізацыяй і візамі, праблемы дыяспары.
Летась Лябедзька паведамляў, што дэпутацкія групы “За дэмакратычную Беларусь” створаныя ў 13 парламентах — Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Канады, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, ЗША, Украіны, Чэхіі, Швецыі і Эстоніі. На той момант, паводле слоў палітыка, працэс стварэння такіх груп быў пачаты ў парламентах Германіі, Ісландыі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Фінляндыі і Францыі. У ліпені 2023 года дэпутацкая група “За дэмакратычную Беларусь” з’явілася ў парламенце Італіі.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКаля 10 тыс. чалавек вярнулася на рынак працы пасля адмены абмежаванняў для пенсіянераў, якія працуюцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаЛябедзька лічыць важным правядзенне сустрэчы альянсу "За дэмакратычную Беларусь" у Італіі, якая мае ўплыў у ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала Фларэнцыю прымаць беларускіх мастакоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваМНС прызнала праблему з усё большай смяротнасцю на пажарахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць патанулых з пачатку 2025 года вырасла на 22% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка