Мінск 20:32

МУС прадухіліла вываз у Расію больш за 30 тон металалому

Скрыншот: тэлеграм-канал МУС

28 ліпеня, Позірк. Супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў прадухілілі вываз у Расію больш за 30 тон “лому чорнага металу без адпаведных дакументаў”, паведамляе прэс-служба ведамства.

Метал перавозіў у грузавіку 52-гадовы жыхар Полацкага раёна (Віцебская вобласць).

Адзначаецца, што транспартны сродак быў затрыманы на аўтадарозе М1 “Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі”.

“Груз канфіскаваны, у дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку вывазу з Рэспублікі Беларусь лому і адходаў чорных і каляровых металаў”, — заявілі ў МУС.

Кошт грузу ацэньваецца ў суму звыш 7 тыс. рублёў (каля 2,25 тыс. долараў).

20 ліпеня МУС паведаміла аб спыненні вывазу ў Расію буйной партыі каляровага металу.

Заяўлялася, што груз перавозіў у фуры 31-гадовы жыхар Оршы (Віцебская вобласць). У паўпрычэпе было выяўлена больш за 13 т каляровага металу на суму звыш 45 тыс. рублёў (каля 14,2 тыс. долараў).

7 ліпеня ведамства дала справаздачу аб прадухіленні спробы вывазу ў РФ 13 т каляровага металу на суму каля 20 тыс. рублёў, 27 траўня — 17,5 т на суму звыш 21 тыс. рублёў (каля 6,3 тыс. і 6,6 тыс. долараў адпаведна).

Падзяліцца: