Лукашэнка напрыканцы года мае намер наведаць Пакістан
29 ліпеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка мае намер наведаць Пакістан напрыканцы 2024 года.
На нарадзе па міжнародных пытаннях 29 ліпеня ў Мінску ён заявіў, што дамовіўся з пакістанскім прэм’ер-міністрам Шахбазам Шарыфам пра адпаведны візіт на палях саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які адбыўся на пачатку ліпеня ў Астане.
“Прэм’ер наўпрост сказаў: вось нас вельмі гэта цікавіць, нам гэта трэба… Калі ласка, прыедзьце да нас у Пакістан. Мы дамовіліся, што недзе напрыканцы года я з візітам буду ў Пакістане. Да гэтага часу трэба мець пэўныя напрацоўкі. Пакістан — 200 з лішнім мільёнаў чалавек. Што больш трэба?” — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
У спробе пераарыентавацца на рынкі ў тым ліку азіяцкіх дзяржаў прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі ў 2023 годзе неаднаразова праводзілі перамовы з уладамі Пакістана.
30 траўня ў Ісламабадзе ранейшы міністр замежных спраў Сяргей Алейнік (зняты з пасады 27 чэрвеня, пазней адпраўлены ў Савет Рэспублікі) абмеркаваў з пакістанскім калегам Білавалам Бхута Зардары “стварэнне зборачных вытворчасцей беларускіх трактароў і электратранспарту”. Беларускі бізнес, паводле слоў кіраўніка МЗС, зацікаўлены пастаўляць у Пакістан сельскагаспадарчую, кар’ерную і дарожна-будаўнічую тэхніку, прадукцыю дрэваапрацоўкі і фармацэўтыкі.
Лукашэнка, віншуючы 14 жніўня з Днём незалежнасці Пакістана папярэдняга прэзідэнта краіны Арыфа Алві, адзначыў, што Мінску і Ісламабаду “па сілах эфектыўна нарошчваць сувязі ў сферах прамысловасці, фармацэўтыкі, сельскай гаспадаркі, вытворчасці электратранспарту, нафтахіміі, адукацыі, навукі і тэхналогій”.
У лістападзе Беларусь завяршыла працэдуры ратыфікацыі пагаднення з Пакістанам аб узаемным скасаванні візавага рэжыму для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў.
Пакістан — далёка не самы буйны гандлёвы партнёр Беларусі. Даныя пра ўзаемны гандаль за 2022 і 2023 год адсутнічаюць. У студзені — жніўні 2021-га, паводле інфармацыі беларускай амбасады ў гэтай краіне, тавараабарот склаў 53,2 млн долараў (беларускі экспарт — 44,3 млн, пакістанскія пастаўкі — 8,9 млн). Яшчэ з савецкіх часоў краіна ёсць буйным імпарцёрам беларускіх трактароў.
На пачатку лютага 2024 года Інстытут стратэгічных даследаванняў у Ісламабадзе выпусціў даведачны матэрыял да 30-годдзя беларуска-пакістанскіх стасункаў, у якім гаворыцца, што “за першыя пяць месяцаў 2023 года ўзаемны гандаль вырас на 30%, а беларускі экспарт у Пакістан павялічыўся ў 1,5 раза у параўнанні з папярэднім годам”. У дакуменце адзначана, што Беларусь можа дапамагчы Пакістану дасягнуць мэты павялічыць агульны экспарт краіны да 100 млрд долараў.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаДзеці з вайскова-патрыятычных клубаў "у адказны момант" могуць дапамагчы сілавікам — ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа месяц у Беларусі стала на 8,8 тыс. работнікаў больш, але іх колькасць не дасягнула ўзроўню жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23–25 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСледчы камітэт: Складана пракантраляваць усёМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ Іране лічаць Беларусь ключавым пастаўшчыком тэхнікі для горназдабыўной прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка