Венгрыя змякчыла патрабаванні да ўезду грамадзян Беларусі і РФ
30 ліпеня, Позірк. Паводле інфармацыі шэрагу СМІ, урад Венгрыі ўключыў грамадзян Беларусі і Расіі ў праграму “Нацыянальная карта”, якая дае магчымасць працаваць у краіне да двух гадоў.
Адзначаецца, што нацыянальная карта даступная асобам, зацікаўленым у працы або вядзенні бізнесу ў Венгрыі. У параўнанні з працоўнай і дзелавой візай яна дае шэраг пераваг, у тым ліку права на ўз’яднанне сям’і, на пастаяннае месца жыхарства пасля заканчэння трох гадоў. Правёўшы яшчэ восем гадоў у Венгрыі, пастаянныя жыхары могуць прэтэндаваць на атрыманне грамадзянства.
Партал навін Redaktionsnetzwerk Deutschland (RND) паведаміў, што на еўрапейскім узроўні не існуе адмысловай працэдуры праверкі для трымальнікаў нацыянальных карт, што выклікала занепакоенасць у суседніх з Венгрыяй краін. Паводле інфармацыі RND, увесну венгерскі ўрад абвясціў, што чакае каля 65 тыс. замежных працоўных.
З ліпеня нацыянальная карта стала даступна грамадзянам Беларусі і РФ, а таксама Украіны, Босніі і Герцагавіны, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі і Сербіі.
Неназваны член Еўрапарламента ў гутарцы з RND назваў няправільным падыходам дазвол на ўезд у ЕС без праверак тады, калі Расія “актыўна працуе над падрывам Еўропы праз гібрыдныя атакі”. У той жа час, на яго думку, няправільна “вешаць ярлык” на ўсіх грамадзян РФ.
Венгрыя застаецца адзінай краінай Еўрасаюза, якая падтрымлівае публічныя кантакты з афіцыйным Мінскам. Як член ЕС яна была вымушаная далучыцца да санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, але прадстаўнікі венгерскіх уладаў неаднаразова заяўлялі, што не падтрымліваюць іх увядзенне.
18 ліпеня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Вялікабрытаніі.
Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта наведваў Мінск у траўні.
5 чэрвеня 2020 года адбыўся першы ў гісторыі беларуска-венгерскіх стасункаў афіцыйны візіт Орбана ў Беларусь.
1 кастрычніка 2021 года ў Афінах (Грэцыя) прайшла дыскусія з удзелам Сіярта і Святланы Ціханоўскай. Вядучы спытаў, навошта Орбан прыязджаў да Лукашэнкі, калі ў краіне ўжо ішлі рэпрэсіі. Сіярта адказаў, што тады стасункі былі “прагматычнымі”, але ўсё змянілася — Венгрыя падтрымала ўсе санкцыі ЕС. Ён дадаў, што сустрэча з былым кіраўніком МЗС (цяпер нябожчыкам Уладзімірам Макеем) “не азначае, што Венгрыя перастала падтрымліваць беларусаў”, і запрасіў Ціханоўскую наведаць яго краіну з афіцыйным візітам.
2 снежня 2021 года Сіярта правёў у Стакгольме (Швецыя) яшчэ адну сустрэчу з Макеем, патлумачыўшы яе “неабходнасцю падтрымліваць каналы сувязі для вырашэння міграцыйнага крызісу”.
У студзені 2023 года Сіярта, віншуючы па тэлефоне Сяргея Алейніка з прызначэннем міністрам замежных спраў (адпраўлены ў адстаўку 27 чэрвеня 2024-га), абмеркаваў з ім перспектывы далейшага ўзаемадзеяння. Ужо ў наступным месяцы кіраўнік венгерскай дыпламатыі здзейсніў візіт у Мінск; у красавіку Будапешт наведаў яго беларускі калега.
Летась напрыканцы верасня Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад новага амбасадара Венгрыі ў Беларусі Зіты Ілоны Бенчык. Такім чынам, Венгрыя з’яўляецца адзінай краінай ЕС, амбасадар якой уручыў граматы Лукашэнку пасля падзей 2020 года.
26 кастрычніка 2023 года Сіярта “нечакана прыбыў” у Мінск на канферэнцыю “Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў трансфармаваным свеце”.
Ціханоўская сёлета 17 студзеня ў Давосе (Швейцарыя) абмеркавала з прэзідэнтам Венгрыі Каталінай Новак (сышла ў адстаўку ў лютым) міжнародную падтрымку Беларусі і папрасіла яе прытрымлівацца сумеснай палітыкі Еўрасаюза ў дачыненні да Мінска.
Венгрыя — адзіная краіна ЕС, у якую яшчэ не здзяйсняла візіт беларускі дэмакратычны лідар.
З 1 ліпеня 2024 года Венгрыя ў парадку чарговасці старшынюе ў Савеце Еўрапейскага саюза.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка