Мінск 14:49

Лукашэнка памілаваў Крыгера

Рыка Крыгер
Фота: sb.by

30 ліпеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка памілаваў грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера.

“Кіраўніком дзяржавы з улікам усіх абставінаў прынятае рашэнне”, — паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

24 чэрвеня Мінскі абласны суд (суддзя Алег Лапека) вынес Крыгеру смяротны прысуд. Вядома пра гэта стала 19 ліпеня.

Грамадзянін ФРГ прызнаны вінаватым паводле ч. 4 арт.295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім), ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), арт. 3581 (агентурная дзейнасць) і арт. 133 (найміцтва) Крымінальнага кодэкса.

(Будзе дапоўнена.)

Падзяліцца: