Мінск 14:54

Шольц: Барацьба за вызваленне беларускіх палітвязняў застаецца нязменна важнай мэтай

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

2 жніўня, Позірк. “Федэральны ўрад працягне барацьбу за вызваленне ўсіх тых, хто несправядліва заключаны ў расійскія і беларускія турмы з-за сваёй палітычнай актыўнасці”, — заявіў канцлер Германіі Олаф Шольц у аэрапорце Кёльн-Бон, куды познім вечарам 1 жніўня з Анкары прыбыў самалёт з расійскімі палітвязнямі і іншымі грамадзянамі, вызваленымі ў рамках абмену па ўзгадненні з Крамлём. Сярод іх быў грамадзянін ФРГ Рыка Крыгер, прыгавораны ў Беларусі да смяротнага пакарання і памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам.

“Гэта застаецца нязменна важнай мэтай”, — падкрэсліў Шольц.

Раней у гэты дзень прэс-сакратар урада ФРГ Штэфен Хебештрайт заявіў, што Берлін “заклікае расійскае і беларускае кіраўніцтва вызваліць усіх несправядліва арыштаваных з палітычных матываў”.

(Выкарыстаныя фрагменты выступу Олафа Шольца, які трансляваў ютуб-канал газеты Die Welt, і стэнаграма заявы прэс-сакратара ўрада Германіі.)

Гл. таксама па тэме матэрыял палітычнага аналітыка “Позірку” Аляксандра Класкоўскага:

Большой обмен. Кригера отдали, белорусские политузники на месте, Лукашенко — на подхвате у Путина (на рускай мове)

Падзяліцца: