Шэраг дэмакратычных структур дамовіўся пра супрацу ў рамках “Платформы 2025” (абноўлена)
абноўлена пасля публікацыі дакумента
4 жніўня, Позірк. Пра супрацу шэрагу дэмакратычных структур у рамках “Платформы 2025” абвешчана 3 жніўня ў Вільнюсе на канферэнцыі “Новая Беларусь”.
На форуме было заяўлена, што дакумент з’яўляецца “рамкай для сумеснай працы дэмакратычных сіл, інструментам для каардынацыі дзеянняў”, у якім зафіксаваныя прыярытэты падпісантаў.
У дакуменце адзначана, што беларусы — “еўрапейскі народ, які мае права на свабоду і справядлівасць”, што ў 2020 годзе прадэманстраваў “сваю годнасць”, варты і імкнецца “да лепшай будучыні ў Беларусі”.
Падпісанты дэкларуюць еднасць у тым, што Аляксандр Лукашэнка “злачынна ўтрымлівае ўладу, абапіраючыся на рэпрэсіі і падтрымку Крамля”, “ні ён, ні падкантрольныя яму органы не маюць легітымнасці для прызначэння і правядзення выбараў”. Зыходзячы з гэтага электаральная кампанія 2025 года абвешчаная “імітацыяй выбараў” прэзідэнта.
Праз “татальныя рэпрэсіі” беларусы “не змогуць убачыць дэмакратычных кандыдатаў” у бюлетэнях, “паўдзельнічаць у мітынгах і агітацыйнай кампаніі”, адзначана ў дакуменце.
Удзельнікі “Платформы 2025” заяўляюць аб падтрымцы “дзейнасці інстытутаў дэмакратычных сіл Беларусі — Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета, Каардынацыйнай рады, а таксама дзейнасць партый, арганізацый і ініцыятыў, якія працягваюць барацьбу за дэмакратычныя змены ў Беларусі”.
Падпісанты дакумента патрабуюць “спынення ўсіх відаў рэпрэсій, вызвалення палітвязняў, рэалізацыі права ўсіх грамадзян Беларусі на паўнавартасны ўдзел у выбарах незалежна ад месца жыхарства, забеспячэння свабоды сходаў і роўнага доступу да СМІ, а таксама правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі АБСЕ і пад кантролем назіральнікаў”.
Удзельнікі “Платформы 2025” дэкларуюць намер ладзіць “сумесныя грамадска-палітычныя дзеянні, вынікам якіх стане непрызнанне беларускай і міжнароднай супольнасцю вынікаў імітацыі выбараў”.
Згодна з прапісанымі ў дакуменце мэтамі, яго падпісанты імкнуцца “не дапусціць легітымацыі рэжыму Лукашэнкі ў вачах беларускай і міжнароднай супольнасці”; “быць еднымі дзеля Беларусі”, “аб’ядноўвацца для супольнай дзейнасці, а не змагацца адно супраць аднаго”, прызнаючы агульнымі ворагамі “недэмакратычныя рэжымы Лукашэнкі і Пуціна”. Яны таксама маюць намер “дамагацца адкрытасці Еўропы і ўсяго дэмакратычнага свету для беларусаў”, каб тыя “выразна адрознівалі” народ ад рэжыму; прасоўваць “павестку перамен, якія выведуць краіну з ізаляцыі, вайны і крызісу — у годную будучыню”.
Апрача таго, удзельнікі “Платформы 2025” вырашылі разам “фармаваць разнастайны інфармацыйны ландшафт, заснаваны на дэмакратычных каштоўнасцях, які з’яўляецца неабходным для супрацьдзеяння прапагандзе і дэзынфармацыі рэжыму”, і “садзейнічаць расколу эліт для дэмакратычнага транзіту”. Пры гэтым яны “адкрытыя да дыялогу з дзяржаўнымі служачымі, якія выступаюць за незалежную і дэмакратычную Беларусь”.
Каб дасягнуць гэтых мэт падпісанты ставяць перад сабой задачы аб’яднаць “намаганні па вызваленні палітвязняў і спыненні рэпрэсій” з дапамогай “санкцыйнага і дыпламатычнага ціску на рэжым, працы па гуманітарным спісе і гуманітарных перамоў”. Дэкларуецца намер “дамагацца дэлегітымацыі рэжыму дыпламатычнымі дзеяннямі”, “кансалідаваць намаганні з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі, а таксама парламенцкай супольнасцю праз альянс дэпутацкіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”.
Удзельнікі “Платформы 2025” плануюць “дамагацца прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго паплечнікаў за злачынствы супраць беларускага народа і міжнародныя злачынствы”, “напоўніць зместам еўрапейскую перспектыву для Беларусі, зрабіць еўрапейскі выбар адчувальным, а яго канкрэтныя перавагі — зразумелымі для ўсіх беларусаў”.
Яны ставяць перад сабой задачу “абараняць і прасоўваць інтарэсы беларусаў”, дзе б тыя ні знаходзіліся, “адвакатаваць пытанні выдачы віз і адкрыцця пасажырскіх пераходаў, доступу да атрымання адукацыі, вырашэння пытанняў легалізацыі”; “умацоўваць сувязі паміж беларусамі” з рознымі поглядамі — унутры краіны і па-за яе межамі — “праз сумесныя дзеянні, узмацняць патэнцыял беларускіх арганізацый”.
Падпісанты маюць намер “пашыраць аўдыторыю, супрацьстаяць прапагандзе і распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю пра падзеі ў Беларусі”; прыцягваць моладзь да “актыўнага ўдзелу ў палітычных працэсах і абмеркаванні шляхоў развіцця будучыні” краіны; рыхтаваць “кампетэнтных спецыялістаў, кіраўнікоў і дзяржаўных служачых, якія будуць працаваць на карысць свайго народа”, а таксама “пакет праектаў рэформ і законаў будучай свабоднай Беларусі, уключаючы амністыю для пацярпелых ад палітычна матываваных рэпрэсій і канцэпцыю пераходнага правасуддзя, абмяркоўваць іх з грамадствам”.
Бакі таксама будуць “дэманстраваць перавагу працуючай дэмакратыі, і паказваць, як невыкананне стандартаў правядзення дэмакратычных выбараў прыводзіць да пагаршэння жыцця людзей”; “фіксаваць усе парушэнні падчас імітацыі выбараў і інфармаваць беларускую і міжнародную супольнасць”.
“На аснове “Платформы 2025″ мы будзем каардынаваць сумесныя дзеянні ў 2025 годзе, на агульных сустрэчах выпрацоўваць рэакцыі на актуальную павестку, і рабіць публічныя сумесныя справаздачы па дзейнасці ў рамках платформы”, — гаворыцца ў дакуменце, адкрытым для далучэння “ўсіх беларускіх дэмакратычных сіл (палітычных структур, грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, дыяспар, суполак ды інш.)”, якія падзяляюць яго палажэнні.
Бакамі дакумента ўжо сталі Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная рада ў цэлым і асобна яго фракцыі — “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, “Воля”, “Наша справа”, “Хопіць баяцца!”, “Еўрапейскі выбар” , а таксама фонд BYSOL, Фонд медыцынскай салідарнасці, ініцыятывы “Сумленныя людзі”, “Народныя амбасады”, дэ-юрэ ліквідаваныя ў Беларусі Аб’яднаная грамадзянская партыя і Рух “За Свабоду”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
Асуджаны за "спробу захопу ўлады" Юрый Зянковіч звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні
- Палітыка
У Пінску за “ўдзел у пратэстах” будуць судзіць журналіста Яўгена Мікалаевіча
- ПалітыкаКачанава запрасіла ў Беларусь кіраўніцтва УгандыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
На волю выйшла палітзняволеная Вольга Залатар
- Палітыка
У Савеце Еўропы заклікалі Грузію перагледзець забарону на ўезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку
Сілавікі правялі масавыя затрыманні ў Глыбокім і Століне
- Грамадства, ПалітыкаКраіны ЕС фіксуюць амаль на 40% больш спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі, чым у жніўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў
- ПалітыкаЦіханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа фоне імкнення ўладаў скараціць імпарт памідораў у міжсезонне іх ураджайнасць у цяпліцах знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка праз 13 гадоў зноў назваў "паняццямі" міжнародныя стандарты правядзення выбараў
- ЭканомікаЗнешняя крэдыторская запазычанасць арганізацый за 12 месяцаў вырасла на 22,6% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацбанк другі месяц не мяняе разліковыя велічыні стандартнай рызыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка прызнаў, што ў Беларусь прывозяць дзяцей з "днр", за што яго "ледзь не зацягнулі ў суд"
- Грамадства
У жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў
- Палітыка
Еўрапарламент заклікаў ЕС пашырыць санкцыі і працаваць над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці
- ПалітыкаВячорка: Еўрапарламент даў моцны сігнал Лукашэнку, што свет не забываецца на палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай для тых, хто мае патрэбу, скарацілася на 22,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДолар і юань падаражэлі на біржавых таргах 19 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- Палітыка
Ціханоўская намінуе на пасаду прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы Вольгу Зазулінскую
- ГрамадстваУ жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская: Бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі
- Палітыка
Еўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- ПалітыкаЕўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСікорскі назваў уручаную Латушку прэмію імя Валенсы "выражэннем падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларусаў"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Грамадзянін Латвіі Асарс затрыманы за ўвоз у Беларусь амфетаміну — ДМК
- Палітыка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек