Мінск 20:27

Мельнікава прапанавала пляцоўку КР для выпрацоўкі агульнай стратэгіі па палітвязнях

Спікер КР Анжаліка Мельнікава
Скрыншот: трансляцыя канферэнцыі "Новая Беларусь"

4 жніўня, Позірк. Выкарыстаць пляцоўку Каардынацыйнай рады (КР) для выпрацоўкі агульнай стратэгіі па праблеме палітычных зняволеных прапанавала спікер КР Анжаліка Мельнікава 4 жніўня ў Вільнюсе на канферэнцыі “Новая Беларусь”.

“Учора і сёння многія, уключаючы мяне, адзначылі прыярытэтным напрамкам працу па вызваленні палітвязняў, — сказала яна. — Але, нажаль, агульнага разумення ў нас пра нашу супрацы пакуль няма. Гэта нармальна, таму што гэта вельмі складанае пытанне”.

“Я хачу прапанаваць Каардынацыйную раду як пляцоўку для правядзення дыскусій паміж усімі суб’ектамі — як палітычнымі інстытутамі, так і праваабарончымі арганізацыямі. Каб нам разам выпрацаваць супольную стратэгію па гэтай вострай праблеме і план дзеянняў. Гэтае пытанне вельмі сенсітыўнае, як ужо адзначалі тут, таму я прапаную [правесці] закрыты круглы стол з самым шырокім прадстаўніцтвам”, — заявіла Мельнікава.

Паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна”, на 4 жніўня ў Беларусі 1.390 чалавек прызнана палітвязнямі.

Падзяліцца: