Пракуратура раскрытыкавала арганізацыю патрыятычнага выхавання дзяцей, назваўшы яе аслабленай
6 жніўня, Позірк. Пяць службовых асоб прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці ў Віцебскай вобласці за тое, што ў рэгіёне “праца па грамадзянскім і ваенна-патрыятычным выхаванні непаўналетніх арганізавана не ў дастатковай ступені”, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Абласная пракуратура правяла праверку арганізацыі працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, паколькі “выхаванне навучэнцаў у гэтым напрамку непарыўна звязана з узроўнем крыміналізацыі ў маладзёжным асяроддзі”.
Адзначаецца, што пры агульным зніжэнні — з 70 да 63 — колькасці злачынстваў, учыненых непаўналетнімі ў рэгіёне, з 9 да 20 павялічылася колькасць асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў (перыяд не ўдакладняецца). З 3 да 8 узрасла колькасць злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў.
“Выяўлены факты фармальнага падыходу кіраўнікоў да планавання на навучальны год мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне ў вучняў патрыятычнага настрою, пры гэтым запланаваныя мерапрыемствы не выконваюцца”, — гаворыцца ў рэлізе.
У мерапрыемствах “часта ўдзельнічаюць адны і тыя ж навучэнцы”, у іх “не заўсёды залучаюцца” супрацоўнікі органаў па надзвычайных сітуацыях, унутраных спраў і Узброеных сіл, а таксама “ветэраны баявых дзеянняў і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў”.
“Аслаблены кантроль за дзейнасцю кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні і з боку кіраўніцтва ўстаноў адукацыі, а таксама аддзелаў па адукацыі гаррайвыканкамаў”, — наракае пракуратура.
З правераных 117 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці ў 63 (53,8%) выяўлены парушэнні, што сведчыць аб “наяўнасці аслабленай работы ўстаноў адукацыі па ідэалагічным і ваенна-патрыятычным выхаванні”.
Старшыні Віцебскага гарвыканкама ўнесена прадстаўленне аб устараненні выяўленых парушэнняў.
Ідэалагічны складнік у адукацыі і актывізацыя “патрыятычнага выхавання” ў дусе лаяльнасці да дзейнай улады і Расіі ўзмацніліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і масавых пратэстаў пасля іх.
Улады ствараюць Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання на базе Брэсцкай крэпасці. Паводле інфармацыі на сайце Міністэрства абароны, на яго будаўніцтва сродкі збіраюцца праз ахвяраванні.
Праца па “патрыятычным, грамадзянскім выхаванні” ў Беларусі “сёння пачынаецца ў дзіцячым садку”, заявіў 16 чэрвеня міністр адукацыі Андрэй Іванец.
У патрыятычнае выхаванне ўцягнута “ўсё насельніцтва”, сцвярджаў у снежні 2023 года памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Леанід Касінскі (знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза). Паводле яго слоў, у 42 створаных у беларускім войску ваенна-патрыятычных клубах займаецца “больш за паўтары тысячы дзетак”.
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка