Мінск 09:24

Сенатар Шэхін: ЗША працягваюць прызнаваць Ціханоўскую дэмакратычна абраным лідарам Беларусі

Фота: shaheen.senate.gov

10 жніўня, Позірк. “ЗША працягваюць прызнаваць Святлану Ціханоўскую дэмакратычна абраным лідэрам Беларусі”, — заявіла сенатар ЗША Джын Шэхін.

Паводле яе слоў, споўнілася чатыры гады з таго часу, як “ашуканскія выбары ў Беларусі дазволілі марыянетцы Пуціна Лукашэнку застацца ва ўладзе”.

“ЗША працягнуць надаваць цвёрдую падтрымку тым, хто змагаецца за свабоду ў Беларусі”, — падкрэсліла палітык.

Прадстаўнік Дэмакратычнай партыі Шэхін — сузаснавальніца кокусу “Свабодная Беларусь” у Сенаце ЗША разам з рэспубліканцам Роджэрам Уікерам.

Сёлета ў чэрвені яны звярнуліся да прадстаўніцтва ЗША ў ААН з просьбай падтрымаць заяўку беларускіх дэмакратычных сіл на атрыманне статусу пастаяннага назіральніка ў гэтай арганізацыі.

Падзяліцца: