Лукашэнка абвінаваціў УСУ ў парушэнні паветранай прасторы Беларусі, войскі ў падвышанай гатоўнасці (дапоўнена)
дапоўнена на падставе фрагмента відэазапісу ў неафіцыйным тэлеграм-канале прэс-службы Лукашэнкі
10 жніўня, Позірк. Абвінавачанне ў парушэнні паветранай мяжы Беларусі высунуў на адрас украінскай арміі Аляксандр Лукашэнка 10 жніўня падчас наведвання Магілёўскай вобласці і сустрэчы з чыноўнікамі.
“Учора ў 18 гадзін 10 хвілін сілы ВПС і войскаў ППА Беларусі былі пераведзеныя ў падвышаную баявую гатоўнасць, — сказаў ён. — Гатоўнасць № 1 у нас называецца. Дзяжурныя сілы супрацьпаветранай абароны”.
“Справа ў тым, што (мы падазраём, што гэта не першы раз) Узброеныя сілы Украіны парушылі ўсялякія дамоўленасці (як тут дакладней сказаць, каб зноў не трапіць пад крытыку нашых так званых сяброў), парушылі ўсякія правілы паводзін і парушылі паветраную прастору Рэспублікі Беларусь, — заявіў Лукашэнка. — На ўсходнім кірунку, зусім побач ад нас — у раёне Касцюковічаў, Касцюковіцкага раёна. Таму сілы СПА былі прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць на перахоп цэляў. Іх было каля дзясятка. Вылецелі самалёты, верталёт. І таксама сродкі РСЗА былі пераведзены ў падвышаную баявую гатоўнасць”.
Паводле слоў Лукашэнкі, “у 19 гадзін 4 хвіліны на вышыні паўтара кіламетра і далёкасці 6,5 кіламетра сіламі супрацьпаветранай абароны было знішчана некалькі цэляў над тэрыторыяй Беларусі”.
“Уначы і сёння з раніцы вядзецца пошук таго, што было знішчана. Мы падазраём, што гэта ўдарныя беспілотнікі — якія дакладна ляцелі, парушыўшы паветраную прастору Беларусі, ляцелі з Украіны. Над тэрыторыяй Беларусі мы знішчылі цэлі. Астатнія былі перададзеныя (у нас адзінае СПА з Расіяй), былі перададзеныя Расійскай Федэрацыі, і, паводле інфармацыі Генеральнага штаба Расіі і камандуючага гэтым напрамкам супрацьпаветранай абароны Расіі, гэтыя цэлі былі збітыя пад Яраслаўлем. Кірунак — Смаленск, але потым яны змянілі траекторыю палёту — тыя, якія над Расіяй засталіся, і накіраваліся ў раён Яраслаўля. Але былі перахопленыя расійскімі ўжо СПАшнымі сістэмамі, сістэмамі “Панцыр” знішчаныя над тэрыторыяй Расійскай Федэрацыі”, — сцвярджае ён.
Лукашэнка заявіў, што не разумее “навошта гэта Украіне”, “трэба разабрацца”. “Але мы, як я казаў, дакладна вызначаліся з імі і давялі да іх гэтую інфармацыю, што без адказу любыя правакацыі не застануцца, — сказаў ён. — Таму Міністэрству абароны, Генеральнаму штабу Беларусі загадана правесці адпаведныя мерапрыемствы для таго, каб надзейна гарантаваць бяспеку нашай дзяржавы”.
Спікер паўтарыў, што ў выніку “ўзаемадзеяння выключна з расійскімі войскамі супрацьпаветранай абароны абсалютна ўсе цэлі былі знішчаныя — як над тэрыторыяй Беларусі, так і над тэрыторыяй Расійскай Федэрацыі”.
“Непрыемна тое, што ўкраінцы, як я вас і папярэджваў шмат разоў, гэтым самым паказваюць, што ні да якога міру яны не гатовыя і працягваюць эскалацыю гэтай напружанасці, — сцвярджае Лукашэнка. — Два дні таму — атака на Курскім кірунку, дзе яны прасунуліся на некалькі дзясяткаў кіламетраў, 30–35 ужо сёння, акопваюцца там, ну і вось гэтая правакацыя з мэтай удараў па Расійскай Федэрацыі. Напэўна, не зусім прыемная гэта рэч, не хацелася б сёння гэтымі пытаннямі ў такім ключы займацца, але нікуды не падзенешся”.
На яго думку, “гэтая правакацыя яшчэ доўга будзе абмяркоўвацца” ў СМІ, але ён вырашыў паведаміць пра яе на сустрэчы з чыноўнікамі, “каб не было зноў інсінуацый рознага роду”. Лукашэнка заявіў, што міністр абароны “ў дэталях, па хвілінах праінфармуе грамадства пра тое, што здарылася”.
“Гэта лішні раз кажа пра тое, мужыкі, што нам трэба тут, на зямлі, працаваць, як раней казалі, не пакладаючы рук, і даваць адпаведныя вынікі, каб пазбегнуць таго, што адбываецца сёння ва Украіне”, — звярнуўся ён да ўдзельнікаў сустрэчы.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка