Беларусь узмацняе групоўку войскаў на мяжы з Украінай
10 жніўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка “аддаў указанні на ўзмацненне групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім тактычных напрамках”, заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін на брыфінгу 10 жніўня.
“Вайсковыя часці сіл спецыяльных аперацый, сухапутных войскаў, ракетных войскаў, у тым ліку рэактыўныя сістэмы “Паланэз” і комплексы “Іскандэр”, атрымалі задачы на здзяйсненне маршаў у вызначаныя раёны”, — цытуе чыноўніка прэс-служба Мінабароны.
Паводле яго слоў, напярэдадні дзяжурныя сілы СПА выявілі “неапазнаныя паветраныя аб’екты, якія рухаліся з тэрыторыі Украіны ў напрамку Рэспублікі Беларусь”.
“У мэтах своечасовага спынення магчымага парушэння дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь у вызначаныя тэрміны былі прыведзеныя ў гатоўнасць нумар 1 прызначаныя сілы і сродкі. Пасля перасячэння дзяржмяжы паветраныя цэлі былі класіфікаваныя як беспілотныя лятучыя апараты і аддадзена каманда на іх знішчэнне”, — заявіў Хрэнін.
Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў 18:10 9 жніўня “сілы ВПС і войскаў СПА Беларусі былі пераведзеныя ў падвышаную баявую гатоўнасць”, паколькі Узброеныя сілы Украіны “парушылі ўсялякія дамоўленасці, усялякія правілы паводзін і парушылі паветраную прастору” Беларусі.
“На ўсходнім напрамку, зусім побач ад нас — у раёне Касцюковічаў, Касцюковіцкага раёна. Таму сілы СПА былі прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць на перахоп цэляў. Іх было каля дзясятка. Вылецелі самалёты, верталёт. І таксама сродкі РСЗА былі пераведзеныя ў падвышаную баявую гатоўнасць”, — сказаў ён.
Паводле сцвярджэння Лукашэнкі, у 19:04 “на вышыні паўтара кіламетра і далёкасці 6,5 кіламетра сіламі супрацьпаветранай абароны было знішчана некалькі цэляў над тэрыторыяй Беларусі”. Астатнія цэлі, заявіў ён, над сваёй тэрыторыяй збіла Расея.
Лукашэнка заявіў, што не разумее “навошта гэта Украіне”, “трэба разабрацца”.
“Але мы, як я казаў, дакладна вызначаліся з імі і давялі да іх гэтую інфармацыю, што без адказу любыя правакацыі не застануцца. Таму Міністэрству абароны, Генеральнаму штабу Беларусі загадана правесці адпаведныя мерапрыемствы для таго, каб надзейна гарантаваць бяспеку нашай дзяржавы”, — сказаў ён.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+