Ірына Леўшына: Самае складанае ў гомельскім СІЗА — адарванасць ад Мінска
29 лістапада, BPN. У гомельскім СІЗА 29 лістапада свой дзень нараджэння сустракае дырэктар — галоўны рэдактар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірына Леўшына.
Гэта другі дзень нараджэння Леўшынай у няволі: летась 29 лістапада яна знаходзілася ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага ў Мінску.
Кіраўнік БелаПАН і яе папярэднік на пасадзе дырэктара Дзмітрый Наважылаў былі затрыманыя 18 жніўня 2021 года.
Сёлета 6 кастрычніка Леўшына, Наважылаў, а таксама былы намеснік дырэктара БелаПАН Андрэй Аляксандраў і яго жонка Ірына Злобіна, якія знаходзяцца за кратамі з 12 студзеня 2021 года, паводле рашэння Мінскага абласнога суда былі прыгавораны да розных тэрмінаў турэмнага зняволення. Леўшына атрымала 4 гады пазбаўлення волі па абвінавачанні ў стварэнні “экстрэмісцкага фарміравання” (ч. 1 арт. 3611 Крымінальнага кодэкса).
Галоўрэд БелаПАН, як і іншыя фігуранты справы, падалі скаргі на прыгавор. Разгляд апеляцыі яна чакае ў СІЗА Гомеля, куды была пераведзена ў канцы кастрычніка.
“Самае складанае для мяне тут — гэта адарванасць ад Мінска, — піша Леўшына. — На ранейшым месцы мяне грэла думка аб тым, што зусім побач мой дом… Увогуле… Выявілася, што геаграфія мае значэнне, нават калі знаходзішся ў ізаляцыі”.
“Вельмі не хапае рову чаек :)) У Мінску яны даляталі да СІЗА з боку Свіслачы, якая таксама была побач. І вароны весела гарлапанілі, збіраліся на дрэвах, якія былі бачныя з акна нашай камеры. Тут — цішыня, толькі часам чутны брэх сабак”, — параўноўвае наваколле кіраўнік БелаПАН.
“Адсутнасць тэлевізара таксама адыгрывае вялікую ролю, — працягвае яна. — Тэлевізары тут, як я зразумела, не прыняты ў прынцыпе. Адсутнасць навін, вядома, прыбівае — асабліва журналістаў, якія прывыклі заўсёды ўсе ведаць 🙂 Ну добра, буду чытаць кнігі”.
“Магу зрабіць выснову, што ў Гомелі відавочна цяплей. Яшчэ адзін плюс — вялікія дворыкі для прагулак, з валадаркаўскімі не параўнаць. Тут можна рэальна пабегаць па перыметры, чым я і займаюся 🙂 Фізічна адчуваю сябе добра — нічога нідзе не баліць”, — паведамляе Леўшына.
У нядаўнім інтэрв’ю BPN аб знаходжанні ў адной камеры з Ірынай Леўшынай у мінскім СІЗА распавяла памочнік выхавацеля дзіцячага сада Таццяна Астроўская, абвінавачаная ў змове з мэтай захопу ўлады і забеспячэнні экстрэмісцкага фарміравання:
“Я сядзела шмат з кім. З Марынай Золатавай (галоўны рэдактар tut.by. — BPN.), з Вольгай Гарбуновай (кіраўнік арганізацыі “Радзіслава”, якая дапамагала жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту. — BPN.). Золатава — вось як на фатаграфіях, такая ўсмешлівая, так і там была ў СІЗА. Яна займалася фізкультурай кожны дзень. Сядзела з Ленай Талкачовай (журналістка tut.by. — BPN.). Мы з ёй толькі прачыталі ў нейкай газеце аб разгроме БелаПАН, сядзім, плачам, і тут Ірыну Леўшыну да нас у камеру заводзяць! І Золатава, і Леўшына — я іх палюбіла ад душы. Леўшына проста такі цвік. Яна казала, што будзе сядзець колькі трэба. Вось нам пісалі лісты людзі ў такой дэпрэсіі. А мне здаецца, што мы іх больш падтрымлівалі, а не яны нас… Што мы? Мы сядзім, гэта факт — які адбыўся. На каго нам спадзявацца? Ірына Леўшына — можа, мы ўладу б і захапілі. Жартую”.
“Вядома ж, я жадаю Ірыне вытрымаць гэта ўсё. Сіл, здароўя, стойкасці, прайсці праз парушэнне ўсіх магчымых правоў і знішчэнне чалавечай сутнасці з боку дзяржавы”, — завочна звярнуўся праз BPN да імянінніцы намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.
Паводле яго слоў, Леўшына і іншыя калегі, якія знаходзяцца за кратамі, — гэта агеньчыкі святла і цяпла ў гэтых страшных, халодных месцах пазбаўлення волі ў пенітэнцыярнай сістэме, якая накіравана на ломку чалавека.
“Не зламацца, вытрымаць гэта ўсё, пратрымацца — гэта я жадаю Ірыне. Цяпер якраз той час, калі проста трэба вытрымаць. Пра геройства нейкае, пра прынцыповыя рэчы, якія для Ірыны заўсёды былі важныя, у сённяшніх умовах размова не ідзе. Ва ўсіх, хто сядзіць за кратамі, задача адна: захаваць здароўе і выйсці. Пасля вызвалення Ірына павінна нагнаць скрадзеныя ў яе дні, месяцы і гады”, — сказаў Гарэцкі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства