У Беларусі будуць толькі тыя партыі, якія адпавядаюць палітыцы дзяржавы, заяўляе Лукашэнка
13 снежня, BPN. У Беларусі павінны працаваць толькі тыя палітычныя партыі, дзейнасць якіх “адпавядае асноўным прынцыпам унутранай і знешняй палітыкі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 13 снежня на нарадзе па пытаннях прывядзення асобных законаў у адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй.
Паводле яго слоў, прадстаўнікі партый павінны прытрымлівацца стратэгіі, якая будзе вызначана на Усебеларускім народным сходзе. “Што тут незразумелага і што тут няправільна? — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Курс ёсць, ён выпрацаваны. У палітычных партый ёсць дастатковы люфт для таго, каб прапанаваць тыя ці іншыя шляхі”.
Ён сказаў, што ў краіне можа быць шырокі спектр палітычных структур — ад левых да правых, але “адданасць краіне, дзейнічаць ад грамадзян, ад нашага насельніцтва, ад беларусаў, — абавязак любой партыі”.
Законапраект аб партыях, заявіў Лукашэнка, павінен “адпавядаць беларускім рэаліям, ісці ад жыцця”. “Так, мы павінны бачыць, што адбываецца на знешнім контуры, за межамі нашай краіны. Але галоўнае — наша краіна, наш вопыт. Мы толькі гэтаму павінны адпавядаць — жыццю нашай Беларусі, нашага грамадства”, — пастлумачыў ён.
Лукашэнка ўпэўнены, што палітычная сістэма ў Беларусі “будзе развівацца”, з’явяцца “новыя патрыятычна настроеныя партыі”, адначасова “адбудзецца ачыстка ад выпадковых спадарожнікаў”.
Тэксту законапраекта “Аб палітычных партыях” у адкрытым доступе пакуль няма, але аб некаторых новаўвядзеннях пісалі дзяржаўныя СМІ. Так, прапануецца ўстанавіць забарону на стварэнне партый і грамадскіх арганізацый, дзейнасць якіх накіравана на “гвалтоўную змену канстытуцыйнага ладу, прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай, расавай варожасці, ажыццяўленне тэрарыстычнай, экстрэмісцкай і іншай забароненай заканадаўствам дзейнасці”.
Заснавальнікам партыі павінен быць грамадзянін Беларусі, які пастаянна пражывае ў краіне. Праект закона таксама прадугледжвае выключэнне забароны фінансавання партый за кошт сродкаў з рэспубліканскага або мясцовага бюджэту і інш.
6 кастрычніка экспертны савет пры Савеце Рэспублікі пад кіраўніцтвам спікера верхняй палаты парламента Наталлі Качанавай заявіў, што асноўнай умовай рэгістрацыі і дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый павінны стаць іх “канструктыўныя, партнёрскія адносіны з уладай”.
Паводле даных Мінюста, на 1 студзеня 2022 гады ў краіне было зарэгістравана 15 палітычных партый. Большасць з іх практычна не функцыянуюць, лідары некаторых знаходзяцца ў зняволенні.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка