be
Arrow
Мінск 00:47

Ціханоўская завочна прыгаворана да 15 гадоў пазбаўлення волі, Латушка — да 18 (дапоўнена)

6 сакавіка, BPN. Мінскі гарадскі суд 6 сакавіка завочна прыгаварыў беларускага дэмакратычнага лідара Святлану Ціханоўскую да 15 гадоў пазбаўлення волі, намесніка старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі — да 18, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Член прэзідыума Каардынацыйнага савета па ўрэгуляванні палітычнага крызісу Вольга Кавалькова, член КС, лідар страйкама Мінскага трактарнага завода Сяргей Дылеўскі і былы кіраўнік штаба Ціханоўскай Марыя Мароз прыгавораны да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Пракурор запытваў для Ціханоўскай і Латушкі 19 гадоў пазбаўлення волі, для Дылеўскага, Кавальковай і Мароз — 12.

Завочны працэс па “справе Каардынацыйнага савета” вёў першы намеснік старшыні Мінскага гарадскога суда Пётр Арлоў (з 17 студзеня).

Арлоў прызнаў Ціханоўскую вінаватай па ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 292, ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293, ч. 1 арт. 357, ч. 1 і 2 арт. 3611, ч. 3 арт. 361, ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 356, ч. 4 арт. 16 і арт. 382, ч. 2 арт. 191, ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса;

Латушку — па ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 і 2 арт. 3611, ч. 3 арт. 130, ч. 4 арт. 16 і арт. 382, ч. 2 арт. 191, ч. 3 арт. 426, ч. 3 арт. 430;

Кавалькову — па ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 3611, ч. 3 арт. 130, ч. 2 арт. 191;

Дылеўскага — па ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 3611;

Мароз – ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 292, ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293, ч. 1 арт. 357, ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 342, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 3611.

Даведка BPN:

Ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 292 Крымінальнага кодэкса — падрыхтоўка да захопу і ўтрымання будынкаў і збудаванняў, злучаныя з пагрозай прычынення грамадзянам цялесных пашкоджанняў, з мэтай прымусіць дзяржаўны або іншы орган, юрыдычную або фізічную асобу або групу асоб здзейсніць або ўстрымацца ад здзяйснення якога-небудзь дзеяння як умовы невыканання пагрозы;

ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 — падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады;

ч. 1 арт. 357 — змова, учыненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;

ч. 1 і 2 арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкіх фармаванняў і кіраўніцтва імі, здзейсненыя паўторна;

ч. 3 арт. 361 — публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, учынення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай. інфармацыі і інтэрнэту;

ч. 3 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб;

ч. 1 арт. 356 — іншае наданне дапамогі замежнай дзяржаве, міжнароднай або замежнай арганізацыі і іх прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, наўмысна здзейсненыя грамадзянінам Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве);

ч. 4 арт. 16 і арт. 382 — арганізацыя і кіраўніцтва самавольнага прысваення звання і ўлады службовай асобы, спалучанай з удзелам на гэтай падставе ў перагаворах і іншых сустрэчах з прадстаўнікамі замежных дзяржаў, замежных і міжнародных арганізацый, у пасяджэннях міжнародных арганізацый;

ч. 2 арт. 191 — перашкода рабоце Цэнтрвыбаркама, камісій па рэферэндуме, учыненае з ужываннем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове;

ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 342 — іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства, а таксама арганізацыя ўчынення названых дзеянняў і кіраўніцтва імі;

ч. 3 арт. 426 — наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадстаўленых ёй па службе, якія пацягнулі прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), здзейсненае з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці асобай, якая займае адказ якія пацягнулі цяжкія наступствы;

ч. 3 арт. 430 — прыняцце службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, якія прадастаўляюцца выключна ў сувязі з займаемым службовым становішчам, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, за выкананне ў інтарэсах асобы, якая дае хабар і прадстаўляецца, дзеянні, якая гэта асоба павінна была або магла ўчыніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), у буйным памеры, учыненае асобай, якая займае адказнае становішча.

Падзяліцца: