Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН заявіў аб прымусе да галасавання супраць краіны на пасаду члена Савета Бяспекі
6 чэрвеня, BPN. Невыбранне Беларусі непастаянным членам Савета Бяспекі ААН не знізіць дынаміку яе актыўнасці ў гэтай арганізацыі, заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз у “Твітэры”.
Глаз падзякаваў дзяржавам, якія падтрымалі Беларусь, “не паддаўшыся на спробы маніпулявання працэдурай выбараў”, і дадаў: “Мы працягнем працу па падрыхтоўцы да ўдзелу ў 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая адкрыецца ў верасні гэтага года, і ва ўсіх звязаных з ёю мерапрыемствах высокага ўзроўню”.
Беларусь таксама працягне прасоўваць знешнепалітычныя ініцыятывы, “якія даўно і шырока вядомыя ў ААН”, зазначыў Глаз.
Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў таксама ў “Твітэры” заявіў, што яму вядомыя “факты прымусу” да галасавання за Славенію: “Канкрэтнай краіне гаварылася: калі вы прагаласуеце за Беларусь, мы поўнасцю адрэжам фінансаванне”.
На адно месца ў Савеце Бяспекі ААН ад групы дзяржаў Усходняй Еўропы прэтэндавалі Беларусь і Славенія, якая і стала непастянным членам арганізацыі.
За Беларусь прагаласавала 38 дзяржаў, за Славенію — 153.
Беларусь падала заяўку на членства ў Савеце Бяспекі ААН у 2007 годзе, Славенія — у 2021-м.
Дэмакратычныя сілы Беларусі дамагаліся таго, каб афіцыйны Мінск гэтыя выбары прайграў.
Савет Бяспекі ААН — адзін з шасці галоўных органаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які адказвае за забеспячэнне міжнароднага міру і бяспекі. У яго паўнамоцтвы ўваходзіць арганізацыя аперацый па падтрыманні міру, увядзенне міжнародных санкцый і санкцыянаванне ваенных дзеянняў.
Савет складаецца з пятнаццаці членаў. Пяць з іх з’яўляюцца пастаяннымі (Вялікабрытанія, ЗША, Кітай, Расія і Францыя), яны маюць права накладаць вета на любую рэзалюцыю Савета Бяспекі. Яшчэ дзесяць членаў абіраюцца на двухгадовы тэрмін па рэгіянальных квотах.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка