Іран прагназуе рост тавараабароту з Беларуссю да 400 млн долараў на працягу двух гадоў
10 кастрычніка, Позірк. Агульны аб’ём гандлю паміж Тэгеранам і Мінскам на працягу наступных двух гадоў павінен дасягнуць 400 млн долараў, паведамляе іранскае агенцтва навін “Таснім” са спасылкай на кіраўніка Арганізацыі развіцця гандлю Ірана Мехдзі Зейгамі.
Адпаведны прагноз чыноўнік зрабіў, каментуючы вынікі 16-га пасяджэння сумеснай беларуска-іранскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве (СБІК), якое прайшло 9 кастрычніка ў Тэгеране.
Росту тавараабароту, на думку Зейгамі, будзе садзейнічаць падпісанне пагаднення аб свабодным гандлі паміж Іранам і Еўразійскім эканамічным саюзам.
Паводле даных Міністэрства прамысловасці Беларусі, пратакол пасяджэння СБІК прадугледжвае “рэалізацыю бакамі ў бліжэйшай перспектыве мерапрыемстваў у сферах прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі і ветэрынарыі, аховы здароўя і фармацэўтыкі, транспарту і супрацоўніцтва па лініі гандлёва-прамысловых палат”.
Ведамства паведамляе, што 10 кастрычніка міністр Аляксандр Рагожнік як сустаршыня СБІК правядзе “шэраг важных сустрэч” у Міністэрстве дарог і горадабудаўніцтва, а таксама Міністэрстве аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Ірана.
Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, у 2022 годзе беларуска-іранскі тавараабарот перавысіў 100 млн долараў, павялічыўшыся ўтрая ў параўнанні з вынікамі 2021 года. Пры гэтым беларускі экспарт у Іран вырас амаль у шэсць разоў. У гэтую краіну пастаўляліся ў асноўным калійныя ўгнаенні, “спецыфічныя тавары”, лесаматэрыялы, сінтэтычныя ніткі. З Ірана імпартаваліся харчы.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЛетась па росце сельгасвытворчасці Беларусь заняла ў ЕАЭС трэцяе месца пасля першага ў 2023 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: У студзені будаўніча-мантажныя работы падаражэлі на 4,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаПлатформа "Новая Беларусь" правяла рэбрэндынг і змяніла назвуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у чатыры разы перавышае паказчыкі пачатку мінулага года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка