Крэмль паспрабуе прасунуць сваіх прыхільнікаў на выбарах-2024 у Беларусі, каб пасля адхіліць Лукашэнку — Латушка
23 верасня, Позірк. “План па замене” Аляксандра Лукашэнкі “ўжо даўно запушчаны” Крамлём “і рэалізуецца”, такое меркаванне выказаў у відэакаментарыі 23 верасня намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
На думку палітыка, элементамі гэтага плана з’яўляюцца “праціснутыя Крамлём папраўкі ў Канстытуцыю” Беларусі, “актыўнае развіццё прарасійскага псеўдаграмадзянскай супольнасці <…> пад патранатам “Рассупрацоўніцтва”, а таксама “гарманізацыя партыйнай сістэмы” дзвюх краін, у выніку якой тыя беларускія партыі, што засталіся, “з’яўляюцца клонамі расійскіх”.
“Усё гэта сведчыць пра тое, што Крэмль актыўна рыхтуе транзітны сцэнарый менавіта да моманту, калі Беларусь увойдзе ў перыяд электаральных кампаній [2024 года], — заявіў Латушка. — Першая <…> — так званыя парламенцкія і мясцовыя выбары — ставіць сваёй мэтай цалкам заняць парламент і мясцовыя саветы прарасійскімі сіламі ў асобе кандыдатаў ад партый-клонаў, у першую чаргу “Белай Русі”.
“Зыходзячы з гэтага можна прагназаваць, што наступным этапам стане фармаванне так званага Усебеларускага народнага сходу, дзе большасць месцаў таксама зоймуць прарасійскія дэлегаты. Ці варта нагадваць, што па выніках змянення Канстытуцыі менавіта УНС мае права абвяшчаць імпічмент Лукашэнку, гэта значыць да прэзідэнцкіх выбараў [2025 года] ён ужо можа і “не дажыць”. А крэсла старшыні УНС у фармаванай канфігурацыі, насуперак надзеям Лукашэнкі, па сутнасці ператвараецца ў намінальнае”, — дадаў ён.
Палітык мяркуе, што для Лукашэнкі “падрыхтаваны сцэнарый [адхіленага ад улады цяперашнім кіраўніцтвам Казахстана першага прэзідэнта гэтай краіны Нурсултана] Назарбаева”, “ён гэта разумее” і нават “сваімі рукамі дапамагае гэтаму сцэнарыю адбыцца”.
“Гэта ж ён практычна знішчыў і ператварыў у нішто любыя формы менавіта беларускай грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, ліквідаваў беларускія незалежныя СМІ і палітычныя партыі, перапісаў Канстытуцыю, падпісаў усе саюзныя праграмы і агульную з Расіяй ваенную дактрыну ў рамках так званай Саюзнай дзяржавы, — канстатаваў Латушка. — Гэта ён уцягнуў Беларусь у вайну супраць Украіны, размясціў у нашай краіне расійскую ядзерную зброю, паставіў на ваенныя рэйкі і практычна цалкам зрасціў эканоміку Беларусі з расійскай”.
“Менавіта Лукашэнка насцеж адчыніў “русскому миру” (“рускаму свету”. — BPN.) вароты ў Беларусь, спадзяючыся, што гэтыя заслугі яму залічацца. І так, усе гэтыя дзеянні Лукашэнкі, якія нельга назваць інакш як дзяржаўная здрада і нацыянальнае здрадніцтва, сапраўды дазволілі яму ўтрымацца ва ўладзе з дапамогай Расіі. Улада — усё, што цікавіць гэтага персанажа, менавіта гэта і згуляла з ім злы жарт. Прага да ўлады і гатоўнасць ісці дзеля яе на ўсё робяць Лукашэнку ненадзейным у вачах Крамля, які не можа рызыкаваць, асабліва цяпер, калі фронт сыплецца, а саюзнікі па АДКБ ужо садзяцца за стол з прэзідэнтам ЗША [Джо] Байдэнам, нават праводзяць сумесныя вучэнні з ЗША, як Арменія”, — адзначыў намеснік кіраўніцы АПК.
Разам з тым, паводле яго слоў, “намер Крамля прыбраць Лукашэнку і замяніць яго на новую марыянетку — гэта ўсё ж дзве розныя задачы”. Калі з першай задачай у РФ “цалкам у стане даць рады”, то “пасадзіць на “трон” маскоўскага стаўленіка ім не павінны дазволіць ні дэмакратычныя сілы, ні народ, ні міжнародныя партнёры”, падкрэсліў Латушка.
“Што ў Лукашэнкі, што ў “крамлёўскіх нарыхтовак” няма і не будзе ні падтрымкі, ні прызнання, ані легітымнасці, якія б камбінацыі яны не спрабавалі разыграць. Беларусь — не Расія і ніколі ёю не стане. Будучыня Беларусі ў Еўропе. А імперскія праекты Расіі, той жа АДКБ, ужо пачынаюць развальвацца на вачах”, — падсумаваў палітык.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская і прэзідэнт Германіі абмеркавалі будучыню Еўропы пасля змены ўлады ў ЗША (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка7 лістапада Польшча зафіксавала найменшую з канца лютага колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТолькі тры вуліцы Мінска названыя ў гонар беларускіх несавецкіх дзяржаўных дзеячаў і палітыкаў — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка