ЗША ўвялі санкцыі супраць шэрагу беларускіх фізічных асоб і кампаній
5 снежня, Позірк. Злучаныя Штаты Амерыкі 5 снежня ўвялі новыя санкцыі супраць беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, паведамляецца на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.
Санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да кіраўніка РУП “Белмытнясэрвіс” Вадзіма Бабарыкіна, дырэктара ААТ “Зеніт-БелОМА” Мікалая Гайчука, гендырэктара “БелОМА” Аляксандра Мароза, прадпрымальнікаў Віктара Пятровіча (дырэктар ТАА “Тытунь-Інвест”), Аляксандра Шакуціна (старшыня савета дырэктараў ААТ “Амкадор”), Паўла Тапузідзіса (“Тытунь-Інвест”), дырэктара навукова-тэхнічнага цэнтра “ЛЭМТ” БелОМА Аляксея Шкадарэвіча, генеральнага сакратара Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова.
У спіс кампаній, уключаных у новы пакет амерыканскіх санкцый, унесены канцэрн “Беллеспаперапрам”, “Мінскі механічны завод імя Вавілава”, ААТ “Зеніт-БелОМА” і навукова-тэхнічны цэнтр “ЛЭМТ” БелОМА, кіруючая кампанія холдынгу “Гарызонт”, навукова-вытворчы холдынг дакладнага машынабудавання “Планар”, холдынг “Беларуская цэментная кампанія”, “Белмытсэрвіс”, “Тытунь-Інвест”.
Дзяржаўны дэпартамент ЗША 9 жніўня ўвёў візавыя абмежаванні ў дачыненні да 101 “службовай асобы рэжыму і іх афіляваных асоб за падрыў або нанясенне шкоды дэмакратычным інстытутам у Беларусі”. Сярод іншых у спіс трапілі суддзі, адказныя за “вынясенне палітычна матываваных прысудаў у дачыненні да беларусаў за рэалізацыю іх асноўных свабод”.
9 жніўня Упраўленне кантролю над замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША паведаміла аб пашырэнні санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі “ў сувязі з трэцяй гадавінай сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года”.
У санкцыйны спіс унесеныя авіякампанія “Белавія”, Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (ДФР КДК), Беларускі металургічны завод (БМЗ), ТАА “Белкапсціл” (амерыканскі дылер БМЗ), Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі.
Увайшлі ў спіс фізічныя асобы: сыны і жонка бізнесмена Аляксея Алексіна Дзмітрый, Віталь і Іна, а таксама дырэктар ДФР КДК Ігар Маршалаў, яго намеснікі Дзмітрый Францкевіч, Ігар Сяліцкі, старшы інспектар па асабліва важных справах ДФР Арцём Дунько. Акрамя таго, санкцыі ўведзеныя супраць гендырэктара БМЗ Дзмітрыя Корчыка.
Пад санкцыі трапіў урадавы самалёт Canadair Regional Jet CR-200ER (бартавы нумар EW-301PJ), “які выкарыстоўваецца высокапастаўленымі чыноўнікамі і членамі сям’і лідара рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША”.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, якая ў рамках стратэгічнага дыялогу з ЗША цяпер знаходзіцца з візітам у гэтай краіне, заклікала Вашынгтон зрабіць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў і пазбавіць іх магчымасці абыходзіць абмежаванні. Першы раўнд стратэгічнага дыялогу праходзіць у ЗША 6–7 снежня.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада суседнія краіны ЕС спынілі 650 спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЛузгіна: Падзенне рубля да долара — гэта рэакцыя на патанненне расійскай валюты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаБеларуская дыяспара пачынае маніторынг выканання ў Грузіі права на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВікіпедыя не мае дачынення да дакладнай інфармацыі аб краіне — прадстаўнік Беларускай энцыклапедыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства