Мінск 22:06

Перад навагоднім зваротам Ціханоўскай беларускія ўлады заблакавалі “Ютуб”

Фота: pixabay.com / Peggy & Marco Lachmann-Anke

31 снежня, Позірк. Перад навагоднім відэазваротам дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай беларускія ўлады заблакавалі “Ютуб”.

Першым пра гэта паведаміў сайт “Наша Ніва” са спасылкай на чытачоў, якія знаходзяцца ў краіне. З VPN патрапіць на платформу можна.

Крыніцы “Позірку” ў Беларусі пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Навагодні зварот Ціханоўскай выйшаў 31 снежня а 23.50 адначасова са зваротам Аляксандра Лукашэнкі.

Абнаўленне (1 студзеня, 0.19): Блакаванне “Ютуба” спынена.

Падзяліцца: