Тэрмін адпрацоўкі пасля ардынатуры для медыкаў-бюджэтнікаў павялічаны да 5 гадоў
2 лютага, Позірк. 2 лютага ўступіў у дзеянне закон “Аб змене законаў у пытаннях аховы здароўя” ад 25 кастрычніка 2023 года, асноўныя змены якога тычацца закона “Аб ахове здароўя”, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Згодна з дакументам, спецыялісты, якія прайшлі падрыхтоўку ў ардынатуры за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, абавязаны адпрацаваць у дзяржаўнай установе аховы здароўя не менш за пяць гадоў замест двух. У ардынатуры медыкі вучацца два гады вочна і тры завочна.
Закон таксама дазваляе за кошт дзяржбюджэту закупляць лекі, якія не ўваходзяць у Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў (не зарэгістраваныя ў Беларусі).
Мінздароўя адзначае, што гэта будзе магчыма “толькі ў выпадку іх даказанай эфектыўнасці, а рашэнне аб закупцы будзе прымаць кансіліум”.
“Створаная належная прававая аснова для набыцця за кошт бюджэтных сродкаў лекавых прэпаратаў, неабходных па жыццёвых паказаннях для грамадзян Беларусі з даказанай неэфектыўнасцю або непераноснасцю лексродкаў з фармуляра. У цэлым гэта адчувальнае паляпшэнне лекавага забеспячэння насельніцтва. Аднак важна разумець, што пры закупцы прэпаратаў перш за ўсё будзе ацэньвацца іх эфектыўнасць. Мы не будзем рабіць гэтага бяздумна. Рэальна будзе ацэньвацца эфектыўнасць прэпарата, а таксама магчымасць яго прымянення пры той ці іншай паталогіі”, — цытуе прэс-служба Мінздароўя намесніка кіраўніка ведамства Юрыя Горбіча.
Закон таксама ўводзіць кантроль за абарачэннем медвырабаў, у дакуменце дадзеныя вызначэння няякасным, кантрафактным і фальсіфікаваным вырабам.
Устаноўлена, што дзяржкантроль за абарачэннем ажыццяўляецца Дзяржаўным фармацэўтычным наглядам у сферы абарачэння лекавых сродкаў “Дзяржфармнагляд”.
Рашэнні аб выняцці з абарачэння медвыраба, вяртанні яго вытворцу (упаўнаважанаму прадстаўніку) альбо знішчэнні прымаюцца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых Саўмінам. Законам таксама ўстанаўліваецца пералік выпадкаў, пры якіх медвырабы забараняюцца да ўвозу, вытворчасці (вырабу), рэалізацыі і медыцынскага прымянення на тэрыторыі Беларусі.
Законапраект паступіў у Палату прадстаўнікоў 11 красавіка. Папярэдняя рэдакцыя закона “Аб ахове здароўя” з’явілася ў 2020 годзе.
Гл. таксама:
“Пакладзі дыплом”. Як Лукашэнка мае намер змагацца з дэфіцытам медыкаў (на рускай мове)
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка