Лукашэнка: Гарантый бяспекі Прыгожыну не даваў, пры неабходнасці ў Беларусі будзе да 10 тыс. членаў ПВК “Вагнер” (дапоўнена)
Дададзены 3-і, 4-ы, 5-ы, 6-ы і 7-ы абзацы.
25 жніўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка адрокся ад гарантый бяспекі, якія раней даваў верхаводу расійскай прыватнай ваеннай кампаніі “Вагнер” Яўгену Прыгожыну. “У такім ключы размова і не ішла”, — заявіў ён на нарадзе ў Белдзяржуніверсітэце 25 жніўня.
“Першы раз, калі я яму тэлефанаваў і ішлі перамовы, калі яны маршам ішлі на Маскву. Я яму кажу: “Жэнь, ты разумееш, ты загубіш людзей і сам загінеш?” У запале гэты чалавек (толькі з фронту): “Чорт з ім, загіну!” Я яму кажу: “Жэнь, я зараз табе вышлю вяроўку і кавалак мыла”. — “Не, не, не. Я так не хачу. Я героем загіну”. Вось першая размова ішла. Другі раз, калі ён прыязджаў да мяне з [камандзірам ПВК] Дзімам Уткіным. Я катэгарычна іх абодвух папярэдзіў: “Хлопцы, глядзіце”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Лукашэнка адзначыў, што падчас перамоваў з Прыгожыным абмяркоўвалася два пытанні: спыненне крымінальных спраў у дачыненні да вагнераўцаў і іх вывад у Беларусь: “Гэта я прапанаваў. Кажу: “Калі вы чагосьці баіцеся, я буду размаўляць з прэзідэнтам Пуціным, мы вас выведзем у Беларусь. Мы вам гарантуем у Беларусі поўную бяспеку”. І трэба аддаць належнае, Жэня Прыгожын ніколі не прасіў мяне асобна надаць увагу пытанням бяспекі”.
Паводле сцвярджэння Лукашэнкі, калі ён быў у ААЭ сёлета ў канцы студзеня, яму паступіла “вельмі сур’ёзная інфармацыя ад крыніц, глыбей за якія не бывае, аб замаху на Яўгена Прыгожына”: “На працягу дзвюх гадзін — я даручыў — знайшлі амбасадара Расіі ў Эміратах, выклікалі яго да мяне. Я перадаў яму шыфраграму ў Крэмль Пуціну і Бортнікаву (дырэктар Федэральнай службы бяспекі РФ. — “Позірк”.) аб замаху на Прыгожына”.
Той, заявіў Лукашэнка, пазней пацвердзіў, што прэзідэнт Расіі папярэдзіў яго аб замаху, які рыхтуецца.
На развагі аб тым, што ён не забяспечыў дадзеныя Прыгожыну гарантыі бяспекі, Лукашэнка сказаў: “Трэба ж нешта пісаць. Каб мяне недзе ўкалоць і гэтак далей. Не больш за тое. Гэта ж глупства. Учора сказалі — палова тых, хто прачытаў адразу, пасмяялася… А астатняя палова праз дзень падумала: “Прычым тут Лукашэнка? Як ён мог у Афрыцы (а Прыгожын ляцеў з Афрыкі) забяспечыць яму бяспеку? А потым ён прызямліўся ў Маскве і паляцеў у Піцер. Як я мог яму гарантаваць гэтую бяспеку? Таму гэтыя пытанні не да мяне. Тым больш такой размовы ніколі не было — гарантаваць бяспеку на чужой тэрыторыі”.
На сваёй тэрыторыі беларускі бок выканаў усё абяцанае ўдзельнікам ПВК “Вагнер” і нават больш за тое, заявіў Лукашэнка. Паводле яго слоў, 24 жніўня (на наступны дзень пасля гібелі завадатара ПВК у авіякатастрофе. — “Позірк”.) старшыня КДБ (Іван Церцель. — “Позірк”.) звязаўся з наймітамі і перадаў, што ўсе дамоўленасці Лукашэнкі з Прыгожыным беларускі бок выканае.
Лукашэнка паведаміў, што найміты ПВК застануцца ў Беларусі: “Вагнер” жыў, “Вагнер” жывы і “Вагнер” будзе жыць у Беларусі, як бы камусьці гэта ні не хацелася. Мы яшчэ з Прыгожыным выбудавалі сістэму, як будзе ў нас размяшчацца “Вагнер”. І гэтыя здымачкі з космасу, што мы нешта дэмантуем… (лагер ля вёскі Мэта Асіповіцкага раёна. — “Позірк”.) Чаму мы лішнія намёты прыбіраем — столькі не трэба. Тут застаецца ядро, хтосьці з’ехаў у водпуск, хтосьці наогул вырашыў жыць убаку, але тэлефоны, адрасы, паролі, яўкі ў гэтым ядры вядомыя. Цягам некалькіх дзён усе будуць тут, да 10 тыс. чалавек. Цяпер няма неабходнасці іх тут трымаць. Таму нікуды яны не бягуць. Столькі, колькі нам трэба і гэтаму падраздзяленню, яны будуць у нас жыць і працаваць”.
Бізнес-джэт, на якім ляцеў Прыгожын, разбіўся ўвечары 23 жніўня ў Цвярской вобласці.
ПВК “Вагнер” і яе кіраўнік сталі часткай беларускага палітычнага парадку дня два месяцы таму, калі Аляксандр Лукашэнка, паводле яго сцвярджэння, выступіў пасярэднікам паміж Прыгожыным, які ўзняў 23 чэрвеня бунт супраць кіраўніцтва Міністэрства абароны РФ, і прэзідэнтам краіны Уладзімірам Пуціным. У выніку Прыгожын спыніў паход на Маскву.
26 чэрвеня Пуцін прапанаваў членам ПВК, якія ўсвядомілі “трагічную памылку”, некалькі варыянтаў на выбар, у тым ліку — “сысці і ў Беларусь”.
27 чэрвеня Лукашэнка заявіў, што Прыгожын знаходзіцца ў Беларусі і яму нададзены гарантыі бяспекі: “Гарантыі бяспекі, як ён (Пуцін. — “Позірк”.) учора паабяцаў, былі прадастаўлены. Я бачу, Прыгожын лятае ўжо на гэтым самалёце. Так, сапраўды, ён сёння ў Беларусі. Як я і абяцаў, калі вы хочаце нейкі час у нас “перакантавацца” і іншае, мы вам дапаможам. Натуральна, за іх (ПВК “Вагнер”. — “Позірк”.) рахунак”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка