Лукашэнка заявіў, што будзе балатавацца на наступных выбарах прэзідэнта (дапоўнена)
25 лютага, Позірк. Аляксандр Лукашэнка збіраецца балатавацца на выбарах прэзідэнта ў 2025 годзе. Пра гэта ён заявіў дзяржСМІ 25 лютага на выбарчым участку, прагаласаваўшы на выбарах у парламент і мясцовыя саветы дэпутатаў.
“Перадайце ім, што пайду [на выбары]!” — цытуе яго прэс-служба. Пад “імі” ў кантэксце размовы з медыя Лукашэнка меў на ўвазе сваіх апанентаў.
“Людзі пачынаюць разумець: прэзідэнт у Беларусі — гэта вельмі цяжкая праца! І не кожны на гэта вырашыцца. Так і з парламентам. Яго роля будзе пастаянна павышацца. Я заўсёды настройваў: мы павінны ісці эвалюцыйным шляхам. Спакойна ідзем, мадэрнізуючы сістэму. Гэта мая задача і ўсіх, хто са мной працуе”, — сказаў Лукашэнка, які знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года.
Гаворачы аб выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы, ён заявіў, што прагаласаваў за “прафесіяналізм і надзейнасць”.
“Для нас час няпросты наперадзе, таму, акрамя прафесіяналізму, павінна быць яшчэ надзейнасць, адданасць беларускаму народу”, — адзначыў Лукашэнка.
Паводле яго пераканання, выбары выйграюць “абсалютна надзейныя, талковыя людзі, якія разумеюць, якія задачы стаяць перад краінай і народам”.
“Шчыра скажу, нідзе ў свеце адкрытых сумленных выбараў як у Беларусі няма! У нас гэта свята! Мы праводзім шчырую і сумленную палітыку! Нам патрэбна спакойнае жыццё і ў імя гэтага мы будзем рабіць усё!” — сказаў Лукашэнка (пунктуацыя прэс-службы захаваная).
У кастрычніку 2020 года на сустрэчы з затрыманымі апанентамі ў СІЗА КДБ Лукашэнка паабяцаў больш не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта паведаміў былы палітвязень Юрый Васкрасенскі, які перайшоў на бок улады.
Паводле яго сцвярджэння, Лукашэнка заявіў, што шосты прэзідэнцкі тэрмін для яго апошні. “Даю вам слова, рабяты”, — сказаў ён.
Сёлета ўпершыню ў Беларусі праходзяць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовыя саветы дэпутатаў — адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага. Назіраць за выбарамі запрошаныя прадстаўнікі СНД, Парламенцкай асамблеі АДКБ. Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) запрашэння не атрымала.
Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У якасці кандыдатаў у дэпутаты зарэгістраваныя толькі прыхільнікі Лукашэнкі.
Па выніках датэрміновага галасавання ЦВК даў справаздачу аб рэкорднай яўцы выбаршчыкаў — 41,71%.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка