Мінск 20:39

Латушка: Беларусы не пайшлі на выбары, выбарчыя ўчасткі пустуюць

Фота: "Позірк"

25 лютага, Позірк. “Беларусы не пайшлі на выбары. Інфармацыя, якая прыходзіць да нас, асабліва з Мінска, сведчыць пра тое, што выбарчыя ўчасткі пустыя”, — заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка 25 лютага ў Варшаве на мітынгу, прысвечаным адзінаму дню галасавання ў Беларусі.

“Вядома, рэжым намалюе вялікі працэнт прыходу на гэтыя “бязвыбары” ў рамках адзінага дня прызначэння дэпутатаў яго парламента і мясцовых саветаў”, — адзначыў палітык.

Паводле яго слоў, сёння ў Беларусі немагчыма “весці актыўную барацьбу”, небяспечна “нават слухаць апазіцыйных аналітыкаў, а таксама глядзець апазіцыйныя каналы”.

“У нас, беларусаў, якія знаходзяцца сёння ў бяспецы і ў свабоднай краіне, ёсць маральныя абавязацельствы перад палітвязнямі, перад тымі, хто памірае сёння ў турмах”, — перакананы Латушка. Заява Лукашэнкі пра намер балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах у 2025 годзе, на думку кіраўніка НАУ, азначае, што “ён сваімі сінімі пальцамі трымаецца за ўладу, колькі ён бы ні хлусіў і не казаў іншага”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: