Кіраўнік МЗС Венгрыі прыбыў у Мінск на канферэнцыю па бяспецы ў Еўразіі

26 кастрычніка, Позірк. Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта 26 кастрычніка “нечакана прыбыў” у Мінск на канферэнцыю “Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў трансфармаваным свеце”, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы МЗС Беларусі.
Напярэдадні ў краіну прыбыў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў.
Раней МЗС Беларусі паведамляла, што ў канферэнцыі па бяспецы ў Еўразіі 26–27 кастрычніка будуць удзельнічаць прадстаўнікі краін — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ды інш.
Быў заяўлены ўдзел “кіраўнікоў шэрагу міжнародных арганізацый, прадстаўнікоў акадэмічнай і экспертнай супольнасцяў каля 30 краін”.
Форум праходзіць на фоне абвастрэння сітуацыі ў рэгіёне — развязанай Расіяй поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, якая ідзе з лютага 2022 года і падтрымліваецца рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, канфлікту Азербайджана і Арменіі вакол Нагорнага Карабаха, рэгулярных абвінавачванняў на адрас Захаду з боку Мінска ў правакаванні ваенных пагроз адначасова з мілітарызацыяй Беларусі.
Сіярта наведваў Беларусь сёлета ў лютым. У рамках візіту прайшлі яго перамовы з Алейнікам, а таксама міністрам эканомікі Аляксандрам Чарвяковым. У тым жа месяцы была падпісана праграма супрацоўніцтва паміж МЗС на 2023 год, якая прадугледжвае “працяг дыялогу, комплекс захадаў па стымуляванні эканамічнага супрацоўніцтва, адукацыйных і культурных абменаў”.
У канцы верасня Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад новага амбасадара Венгрыі ў Беларусі Зіты Ілоны Бенчык.
Венгрыя застаецца адзінай краінай Еўрасаюза, якая падтрымлівае публічныя кантакты з афіцыйным Мінскам. Як член саюза яна была вымушана далучыцца да санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, але прадстаўнікі венгерскіх уладаў неаднаразова заяўлялі, што не падтрымліваюць іх увядзенне.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка