Выдавецтва Gutenberg Publisher, якое месціцца ў польскім Кракаве, анансавала выхад беларускіх перакладаў адразу дзвюх кніг журналіста і пісьменніка Сашы Філіпенкі: “Былы сын” і “Крэмулятар”. Пра гэтую падзею “Позірку“ ўжо распавяла галоўны рэдактар выдавецтва Валянціна Андрэева. Неўзабаве на pozirk.online выйдзе вялікае інтэрв’ю пісьменніка.
А зараз мы прапануем вам незвычайную форму знаёмства с жыццём і творчасцю Сашы Філіпенкі — тэст, які складаецца з сямі пытанняў той ці іншай ступені цяжкасці. Гатовыя? Тады пачынайма.
Увага! Калі вы не бачыце тэст, калі ласка, абнавіце старонку.
Замовіць раманы “Крэмулятар“ і “Былы сын“ у перакладзе на беларускую мову можна на сайце выдавецства Gutenberg Publisher.