Мінск 09:19

Расапачатая спецвытворчасць у дачыненні да Аляксандра Ісаева

16 жніўня, Позірк. Пра пачатак спецыяльнай крымінальнай вытворчасці ў дачыненні да 38-гадовага Аляксандра Ісаева паведаміў 16 жніўня Следчы камітэт (СК) у спецыялізаваным тэлеграм-канале.

Ісаеў абвінавачваецца па арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 391 (абраза суддзі ці народнага засядацеля) Крымінальнага кодэкса.

Спецвытворчасць распачатая 15 жніўня.

Абвінавачанаму прапанавана з’явіцца ва ўпраўленне СК па Магілёўскай вобласці.

Гэта другое паведамленне за 16 жніўня аб пачатку спецвытворчасці. Раней СК аб’явіў пра пачатак спецвытворчасці ў дачыненні да 39-гадовага коміка Вячаслава (Славы) Камісаранкі.

Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчымае па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.

Першыя спецвытворчасці былі адкрытыя 26 верасня 2022 года. Колькасць грамадзян, у дачыненні да якіх яна ўжытая Следчым камітэтам, дасягнула 118.

Падзяліцца: