Мінск 09:29

Пазьняк прапануе запрасіць на Захад прадстаўнікоў Мінска і “пагаварыць канкрэтна аб вызваленні палітвязняў”

Архіўнае фота: Павал Хадзінскі / "Фэйсбук"

24 жніўня, Позірк. Для вызвалення палітвязняў неабходна спрабаваць уступіць у перамовы з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і прапанаваць вярнуць амбасадараў заходніх краін. Такую думку выказаў лідар руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк у эфіры ютуб-каналу Warta 23 жніўня.

Палітык прапанаваў разглядаць палітзняволеных як палонных на вайне.

“Ніхто не кантактуе з чыноўнікамі, ні з [міністрам замежных спраў Максімам] Рыжанковым не кантактуе. ⟨…⟩ Няма ніякіх перамоў. І значыць, будуць толькі лозунгі: “Вызваляйце палітвязняў, іначай мы вам граніцу перакрыем”, — сказаў ён. — Яны (улады. — “Позірк”.) чыхалі на гэта ўсё”.

Выкарыстоўваюць магчымасці могуць тыя, хто валодае “сродкамі абмену”, адзначыў Пазьняк.

“Што мы можам абмяняць? Санкцыі”, — сказаў ён.

Палітык раскрытыкаваў прапанову сябры Каардынацыйнай рады палітолага Андрэя Ягорава часткова прызнаць легітымнасць Лукашэнкі ў абмен на вызваленне палітвязняў, назваўшы яе “лухтой, якая ні да чаго не прывядзе, акрамя толькі таго, што з людзей будуць смяяцца”.

“Але тут ёсць рацыянальнае зерне, калі да гэтага падысці з веданнем юрыдычным і жаданнем палітычным”, — дадаў кіраўнік “Вольнай Беларусі”.

Паволе яго, з 1996 года ні адна выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаныя Захадам: “І гэта была нелегітымная ўлада. А былі амбасады. ⟨…⟩ Па факце былі кантакты, і былі вынікі гэтых кантактаў. Але гэта не значыць, што яго (Лукашэнку. — “Позірк”.) прызналі легітымным”.

“Ну давайце, дайце магчымасць прызнання яго па факце. ⟨…⟩ Гэта значыць, што можна вярнуць амбасады некаторыя (г. зн. амбасадараў. — “Позірк”.), некаторых прадстаўнікоў. Гэта дасць магчымасць некаторых яго чыноўнікаў запрасіць на Захад, таго ж самага міністра замежных спраў, якога ён прызначыў. І пагаварыць канкрэтна аб вызваленні палітвязняў, — заявіў палітык. — А размова такая: “Што вы хочаце [узамен]?” Іначай нічога не адбываецца. Гэта вайна”.

Пазьняк заклікаў Зяленскага і Лукашэнку правесці абмен палонных вайскоўцаў на палітзняволенных

14 жніўня, Позірк. Абмяняць вайскоўцаў — грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку РФ і знаходзяцца ў палоне ва Украіне, на двух палітзнаволенных прапанаваў у адкрытым лісце да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і Александра Лукашэнкі лідар партыі КХП-БНФ (ліквідавана ўладамі), лідар руху "Вольная Беларусь" …

Пазьняк: Эканоміка мацнейшая за палітыку, санкцыі — поўны пшык

7 студзеня, Позірк. З крытыкай санкцыйнай палітыкі Захаду ў дачыненні да афіцыйнага Мінска выступіў лідар руху “Вольная Беларусь”, былы старшыня Беларускага народнага фронту (БНФ) Зянон Пазьняк. "Досвед паказаў: [санкцыі] — поўны пшык. Я адразу гаварыў: нічога з гэтага не будзе. …
Падзяліцца: