Лукашэнка, які падтрымлівае расійскую агрэсію, зноў пажадаў украінцам “мірнага неба”
24 жніўня, Позірк. Ролю міратворца адыграў у чарговы раз перад Украінай Аляксандр Лукашэнка.
У віншаванні “народу Украіны” з Днём незалежнасці 24 жніўня ён пажадаў “мірнага неба і грамадзянскай згоды”, дабрабыту “шчодрай краіне”, “згуртаванасці сем’ям”.
“На беларускай зямлі заўсёды з асаблівай павагай і цеплынёй ставіліся да сардэчнага і працавітага народа Украіны. На працягу доўгага часу нашы нацыі знаходзілі сілы ў адзінстве, дзялілі радасць і гора, прытулак і хлеб, разам пераадольвалі нягоды і ганарыліся сваімі поспехамі. Нас аб’ядноўваюць не толькі агульны лёс і роднасныя сувязі, але і імкненне сябраваць і ладзіць з суседзямі”, — гаворыцца ў віншаванні Лукашэнкі, які падтрымлівае расійскую агрэсію супраць суседняй краіны, надаўшы тэрыторыю Беларусі для нападу ў 2022 годзе, а цяпер цесна супрацоўнічаючы з ваенна-прамысловым комплексам РФ.
Лукашэнка заклікаў “размаўляць на мове міру” і заявіў, што “працягне рабіць усё магчымае дзеля найхутчэйшага забеспячэння бяспекі ў рэгіёне”. Раней ён неаднаразова заклікаў Кіеў прыняць умовы Крамля.
Год таму ў віншаванні да Дня незалежнасці Лукашэнка “пажадаў усім жыхарам Украіны, каб у вельмі хуткім часе на іх зямлі зацараваў бясцэнны і такі патрэбны ўсім людзям добрай волі мір”. Ён заклікаў “выкарыстоўваць каштоўнасць нашага суседства дзеля спынення канфрантацыі”, і беларускі бок быў “гатовы зрабіць для гэтага ўсё неабходнае і нават больш”.
У 2022 годзе, як і цяпер, Лукашэнка жадаў украінцам “мірнага неба”, а таксама “талерантнасці, мужнасці, сілы і поспехаў у аднаўленні годнага жыцця”.
Гл. таксама:
Ціханоўская: Перамога Украіны стане перамогай над цемрай і страхам
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка