Мінск 21:41

Ворыхава: Адукацыйная сістэма Беларусі патрабуе не абяцанняў, а рэальных змен

Скрыншот: відэазварот Ворыхавай

30 жніўня, Позірк. Адукацыйная сістэма Беларусі, “як і ўся краіна, патрабуе не гучных абяцанняў, а рэальных змен”, заявіла 30 жніўня ў відэазвароце прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па справах моладзі і студэнцтве Маргарыта Ворыхава.

Такім чынам яна пракаментавала анансаванае Аляксандрам Лукашэнкам стварэнне ў Беларусі “адукацыйнага хаба сусветнага ўзору”.

“Як нашай моладзі развівацца ў сістэме, што душыць свабоднае мысленне і інавацыі? — задалася пытаннем Ворыхава. — Беларусы і беларускі <…> заслугоўваюць магчымасці абіраць, дзе і як ім атрымліваць адукацыю; якім чынам працаўладкоўвацца ды будаваць кар’еру; куды ехаць, каб удасканаліць веды; якім матэрыялам давяраць”.

Беларусь, падкрэсліла прадстаўніца АПК, “сутыкаецца з беспрэцэдэнтнай хваляй палітычных рэпрэсій”, “з 2020 года было ўзбуджана больш за 16 тысяч крымінальных спраў палітычнага характару”, тысячы грамадзян “апынуліся ў жорнах гэтага ціску”. Фокус рэжыму Лукашэнкі на “знешніх пагрозах”, паводле яе слоў, ёсць “дымавой заслонай, каб пазбегнуць рашэння рэальных праблем унутры краіны”.

“Нам не патрэбны чарговы хаб ці пустыя абяцанні, — сказала Ворыхава. — Нам трэба адбудаваць краіну з самага базісу, пачынаючы з аднаўлення дэмакратыі, павагі да правоў чалавека і вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Толькі тады мы зможам стварыць сапраўды сусветнага ўзроўню Беларусь. Не дзякуючы нейкаму хабу, а дзякуючы прыхільнасці да свабоднай і дэмакратычнай будучыні”.

На рэспубліканскім педадагічным савеце 27 жніўня ў Мінску Лукашэнка заявіў, што “таленты павінны заставацца ў краіне” і запатрабаваў “узмацніць працу са здольнымі дзецьмі ў школах і ВНУ”.

“Мэта адна — яны павінны жыць і працаваць у сваёй краіне. У Беларусі ў наступнай пяцігодцы створым адукацыйны хаб сусветнага ўзору, не горшы за Гарвард. Напрыклад, на базе аднаго з факультэтаў БДУ пабудуем самы сучасны кампус і арганізуем па поўным фабрычным цыкле вышэйшую школу па нейкай спецыяльнасці, па іншых напрамках і гэтак далей”, — сказаў ён.

Баркоўскі: Ключавая праблема беларускай навукі і адукацыі — у жаданні дзяржавы ўмешвацца і кантраляваць

28 жніўня, Позірк. Ключавая праблема беларускай навукі і адукацыі палягае не ў "састарэласці матэрыяльнага фонду", а ў "жаданні дзяржавы ў ручным рэжыме ўмешвацца і кантраляваць дзейнасць навукоўцаў", заявіў намеснік прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Баркоўскі, рэагуючы …
Падзяліцца: