Мінск 08:57

Супрацоўнікі міліцыі будуць прысутнічаць на лінейках ва ўсіх школах краіны

Фота: БелТА

1 верасня, Позірк. На ўрачыстых лінейках 2 верасня “ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі органамі ўнутраных спраў арганізаваны комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў”, паведамляе прэс-служба МУС.

“Для забеспячэння бяспекі і папярэджання супрацьпраўных праяў” у кожнай школе “запланавана дзяжурства супрацоўнікаў міліцыі, прадугледжана ўзмацненне прапускнога рэжыму”.

“Пад асаблівым кантролем будзе прылеглая тэрыторыя з задзейнічаннем патрульных нарадаў і экіпажаў ДАІ”, — гаворыцца ў рэлізе.

Раней паведамлялася аб дзяжурстве супрацоўнікаў міліцыі на лінейках ва ўсіх менскіх школах.

Навучальны год у Беларусі пачнецца 2 верасня.

У краіне функцыянуе 2.655 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, з іх толькі шэсць — прыватнай формы ўласнасці (працэс закрыцця прыватных школ па ініцыятыве ўладаў працягваецца з 2022 года. — “Позірк”.).

Да вучобы пачне 1 млн 70 тыс. навучэнцаў, сярод іх 105 тыс. — першакласнікі.

Падзяліцца: