Беларусь і Расія прапішуць “прынцып выкарыстання ядзернай зброі” — Рыжанкоў
2 верасня, Позірк. Прынцып выкарыстання ядзернага і звычайнага ўзбраення, а таксама іншыя метады абароны абедзвюх дзяржаў, якія ўваходзяць у склад Саюзнай дзяржавы, будуць закладзеныя ў беларуска-расійскім дагаворы пра гарантыі бяспекі дзвюх краін. Пра гэта, паводле інфармацыі ТАСС, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, выступаючы 2 верасня перад студэнтамі Акадэміі кіравання.
Паводле яго слоў, падпісанне дакумента плануецца прымеркаваць “да 25-годдзя падпісання Дамовы аб Саюзнай дзяржаве, якую будзем святкаваць у снежні гэтага года”.
Рыжанкоў таксама заявіў, што Мінскам і Масквой “актуалізуецца і выконваецца праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне замежнай палітыкі”. “Зацверджаныя дакументы, якія рэгламентуюць прыняцце ўзгодненых рашэнняў па пытаннях ваеннай палітыкі і арганізацыі ўзброенай абароны Саюзнай дзяржавы”, — цытуе ТАСС беларускага міністра.
На сайце МЗС Беларусі паведамляецца, што тэмай лекцыі Рыжанкова, з якой ён выступіў перад студэнтамі, былі “прыярытэтныя напрамкі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе”.
У інтэрв’ю тэлеканалу “Россия” 15 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён з Уладзімірам Пуціным “не першы год “плануе”абарону заходняга кірунку”. “Не першы год у нас абарончыя планы існуюць, а калі трэба, мы іх перавядзем і ў наступальныя”, — прыгразіў Лукашэнка.
“Таму хай яны там не шалеюць і не радуюцца, што яны тут, ведаеце, мы валяемся з Пуціным на падлозе, яны каленам сталі нам на грудзі і ціснуць нас. Нічога падобнага. Мы бачым, адкуль можа быць нанесены самы сур’ёзны ўдар па нашым саюзе і па нашай сумеснай групоўцы, таму на Захадзе мы нічога не аслабляем”, — заявіў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, беларускія ўлады “войска сваё ўзмацнілі — нарэшце ўзмацнілі — сур’ёзнай зброяй, вы ведаеце яго, расійскай, і звычайнай, і тактычнай ядзернай”.
29 ліпеня на нарадзе па міжнародных пытаннях Лукашэнка паведаміў, што цэнтральнае месца падчас яго перамоваў з Пуціным на Валааме (Рэспубліка Карэлія) 25-27 ліпеня было адведзена пытанням забеспячэння бяспекі. “Яны [перамовы] закрыты характар насілі. Усе сілавыя структуры і міністры падлучаныя, Міністэрства замежных спраў — па пэўных пытаннях”, — сказаў ён.
30 чэрвеня начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка заявіў, што Беларусь разглядае “вяртанне <…> нестратэгічнай ядзернай зброі як стрымальны фактар”.
11 чэрвеня Мінабароны РФ паведаміла аб пачатку другога этапу вучэнняў па ўжыванні нестратэгічнай ядзернай зброі. Напярэдадні аб удзеле беларускіх вайскоўцаў у гэтым этапе манеўраў заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін.
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка