З 2020 года за ўдзел у пратэстах паводле арт. 342 КК асудзілі 2,6 тыс. чалавек — праваабаронцы
3 верасня, Позірк. Не меней за 2.579 чалавек асудзілі ў Беларусі з 2020 года паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, на гэтым тыдні па ўсёй краіне будуць судзіць сама меней 33 чалавекі, якім інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства). Усім ставіцца ў віну ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
“Лідарамі па пераследу застаюцца Мінск і Берасцейшчына. Так, 4 верасня ў судзе Брэсцкага раёна будуць судзіць адразу 11 чалавек, а на наступны дзень у судзе Бярозаўскага раёна пачнецца працэс над чатырма мясцовымі жыхарамі”, — звяртае ўвагу “Вясна”.
Адзначаецца, што паралельна з судамі “працягваюцца затрыманні”.
На 3 верасня праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі 1.373 чалавекі. Разам з тым людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна болей.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка