Вальфовіч назваў колькасць украінскіх войскаў на мяжы з Беларуссю ў 8,5 раза меншую, чым Лукашэнка
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 9 верасня 2024 года ў 8:40
![](https://aianalyticsweb.com/wp-content/uploads/2024/01/volfovich_tvr_1128x752_20240120.jpg)
8 верасня, Позірк. У апошнія два гады на тэрыторыі Украіны побач з беларускай мяжой знаходзіцца 14-тысячная групоўка вайскоўцаў, заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч 8 верасня ў эфіры тэлеканала АНТ.
Рашэнне аб узмацненні паўднёвага аперацыйнага напрамку ён назваў “абсалютна апраўданым”.
“Усе выказванні з боку і Захаду, і з боку Украіны, што мы стварылі там нейкія групоўкі, каб пачаць наступ на поўдні на тэрыторыю Украіны, могуць выклікаць толькі лёгкую ўсмешку”, — лічыць ён.
Паводле сцвярджэння Вальфовіча, беларуская групоўка паблізу мяжы з Украінай складае “чатыры з невялікім тысячы вайскоўцаў”.
Беларусь, з ягоных слоў, ніколі не выказвала нейкіх папрокаў, пагроз, прэтэнзій ні тэрытарыяльных, ні нейкага іншага характару ў дачыненні да Украіны: “Мы заўсёды жылі ў міры, дружбе і згодзе”.
Звесткі Вальфовіча аб колькасці ўкраінскіх войскаў каля беларускай мяжы істотна — у 8,5 раза — адрозніваюцца ад лічбы, якую прывёў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу “Расія” 15 жніўня (120 тыс.).
У канцы чэрвеня беларускія ўлады абвінавацілі Украіну ў актывізацыі разведвальнай дзейнасці, перамяшчэнні да мяжы баявых падраздзяленняў. Мінск дэманстратыўна ўзмацніў ахову мяжы, выступіў з пагрозамі на адрас Кіева.
У сярэдзіне ліпеня Аляксандр Лукашэнка загадаў вярнуць войскі з паўднёвай мяжы ў месцы пастаяннай дыслакацыі, паколькі вайскоўцы нібыта далі рады сітуацыі “дыпламатычнай мовай”.
Расійская прапаганда заявіла пра здраду з боку Лукашэнкі, паколькі, як сцвярджалася, вызваленыя ўкраінскія войскі былі перакінутыя з паўночнага кірунку на фронт, у тым ліку для наступальнай аперацыі ў Курскай вобласці РФ.
10 жніўня Лукашэнка абвінаваціў Украіну ў парушэнні беларускай паветранай прасторы беспілотнымі лятальнымі апаратамі і загадаў вярнуць да паўднёвай мяжы адведзеныя ў ліпені войскі.
Неўзабаве пасля гэтага спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка заявіў, што яго ведамства не бачыць зменаў на мяжы.
25 жніўня МЗС Украіны выступіў з заявай, у якой заклікаў улады Беларусі адвесці войскі ад мяжы “на адлегласць, якая перавышае далёкасць паражэння наяўных у РБ сістэм агню”. На наступны дзень беларускае знешнепалітычнае ведамства абвінаваціла Кіеў у “хітрай гульні” і заявіла, што не атрымлівала афіцыйнага звароту ад украінскага боку.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайсковую агрэсію супраць Украіны. З пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней, тэрыторыя Беларусі актыўна выкарыстоўвалася расійскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Лукашэнка прызнаў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзеная 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.
11 красавіка 2023 года першы намеснік міністра абароны Украіны Аляксандр Паўлюк заявіў, што на пачатку вайны 70 тыс. вайскоўцаў 35-й агульнавайсковай арміі РФ на 7 тыс. бронемашынах “з беларускай мяжы ўварваліся” на тэрыторыю Кіеўскай вобласці.
У тым ліку за саўдзел у расійскай агрэсіі заходнія краіны ўвялі санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі і многіх прадпрыемстваў краіны.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+