Смяротныя аварыі здарыліся 12 верасня ў Рагачоўскім раёне і Мінску
12 верасня, Позірк. 71-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля “Форд” і яго 61-гадовая пасажырка загінулі ў выніку аварыі, якая здарылася 12 верасня каля 8:00 у Рагачоўскім раёне (Гомельская вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца “Форда”, з’язджаючы з другараднай дарогі на трасу Р-43 (мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы), не даў перавагу грузавіку “ДАФ” з паўпрычэпам.
У выніку сутыкнення транспартных сродкаў кіроўца і пасажырка легкавога аўто памерлі ад атрыманых траўм.
Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама, у гэты ж дзень каля 4:25 “Форд” наехаў на “карыстальніка сродку персанальнай мабільнасці”, які, паводле слоў кіроўцы аўтамабіля, перасякаў праезную частку на забараняльны сігнал святлафора. Ад атрыманых траўм 24-гадовы мужчына, які ехаў на самакаце, загінуў.
На прэс-канферэнцыі 10 верасня начальнік галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Віктар Ротчанкаў заявіў, што ДАІ прапануе прыраўняць да кіроўцаў асоб, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці. Адпаведныя папраўкі ўнесеныя ў праект указа аб унясенні змяненняў у Правілы дарожнага руху.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка